Нечаканы паварот: да Мітрапаліта Кандрусевіча звярнулася маці хлопца з ЛГБТ
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Comments (3)
«Калі мой сын сказаў мне пра сваю сэксуальнасць, я перажыла шок»
Адкрыты ліст да арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з нагоды падтрымкі Касцёлам збору подпісаў супраць прапаганды ЛГБТ з'явіўся ў інтэрнэце. Пад лістом ад імя каталіцкай верніцы з Мінска Надзеі Івановай, маці гомасэксуальнага дзіцяці, абвешчаны збор подпісаў. Зварот будзе накіраваны старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі 27 кастрычніка.
Падтрымаць збор подпісаў заклікаў ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей. Вось што ён напісаў:
- Падтрымайце бацькоў ЛГБТ дзяцей, падпішыце адкрыты ліст Надзеі Івановай на імя Тадэвуша Кандрусевіча, кіраўніка Каталіцкай царквы Беларусі, якая зараз збірае подпісы супраць ЛГБТ-супольнасці. У нас няма адміністрацыйнага рэсурсу, які ёсць у пралайф-арганізацый, якія ў тым ліку падтрымліваюцца Касцёлам. Але мы можам хаця б сімвалічна выказаць сваю нязгоду.
Дзеля захавання плюралізму думак, прыводзім тэкст ліста цалкам, хаця многія сцверджанні ў ім вельмі спрэчныя. Ён напісаны па-беларуску.
Ад рэдакцыі Katolik.life адразу дададзім, што Каталіцкая царква асуджае не грэшнікаў, але грэх. Праўда ў тым, што калі чалавек практыкуе гомасэксуалізм, ён чыніць цяжкі грэх і выклікае гнеў Бога. Але Божая міласэрнасць бязмежная і кожны грэх можа быць прабачаны. Касцёл адкрыты і для гомасэксуалістаў. Ёcць шмат прыкладаў, калі чалавек, схільны да гомасэксуалізму, не практыкуе яго і імкнецца да святасці.
Тэкст ліста Надзеі Івановай
Ваша Экцэленцыя!
У мінулую нядзелю, калі многія святкавалі Дзень Матулі, мой дарослы ўжо сын паказаў мне артыкул на нацыянальным каталіцкім вэбсайце. Гэты артыкул шакаваў і сапсаваў маё свята, бо прычыніў мне шмат болі.
Артыкул расказвае пра тое, што Касцёл пачаў збор подпісаў за забарону так званай “прапаганды” аднаполых адносінаў і “гендарнай ідэалогіі”. У артыкуле даюцца кантактыя звесткі камісіі Экспертнай рады па пытаннях жыцця i сям’i пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і імя ейнага кіраўніка, кс. прэлата Андрэя Стэцкевіча.
Дагэтуль я думала, што шэльмаваннем людзей як мой сын - геяў і ЛГБТ наогул - займаюцца слабаадукаваныя і (або) фанатыкі, якія ёсць у кожнай рэлігійнай супольнасці, але яны звычайна ў меншасці.
У мінулую нядзелю я даведалася, што да планавання пераследу такіх людзей, як мой сын, далучыліся каталіцкія святары і кіраўнічыя структуры Касцёла - тыя, каму мы, простыя людзі, схільныя давяраць і каго слухаем.
Калі мой сын сказаў мне пра сваю сэксуальнасць упершыню, я перажыла шок, які цягнуўся многія месяцы. Але я шмат думала і чытала, а галоўнае - назірала за жыццём сына і слухала яго аповеды. Ён навучыўся не саромецца гомасэксуальнай часткі сваёй ідэнтычнасці. Чым далей, тым больш спакойным, упэўненым і шчаслівым ён станавіўся. Прымірэнне з гомасэксуальнасцю стала ключавым момантам яго эмацыйнага і маральнага сталення. Як я магу не падтрымаць яго, калі бачу такія вынікі?
Калі я наведвала яго ў Лондане, дзе ён цяпер жыве, мы разам хадзілі на Імшу ў рыма-каталіцкім касцёле, арганізаваную - з блаславення мясцовага біскупа - пастырскім служэннем для ЛГБТ католікаў. Я таксама бачыла розныя хрысціянскія групы, якія бралі ўдзел у Прайдзе, каб засведчыць, што святло Хрыста праліваецца на ўсіх, таксама і на ЛГБТ людзей.
Я не разумею, чаму каталіцкія святары і біскупы могуць сказаць брытанскім ЛГБТ, што Касцёл - гэта і іх дом, а для беларускіх ЛГБТ Касцёл рыхтуе выпрабаванні сапраўднага пераследу. Каму як не Касцёлу казаць пра тое, што па-за гамафобнай нянавісцю грамадства ёсць нешта нашмат большае - любоў Бога да кожнага стварэння?
Як маці, я звяртаюся да Вас спыніць святароў і касцёльныя структуры ад удзелу ў падрыхтоўцы крыміналізацыі жыцця такіх людзей, як мой сын. Я ўсведамляю, што беларускі Касцёл яшчэ доўга не зможа клапаціцца пра ЛГБТ людзей, як гэта робіць Касцёл у Брытаніі. Але можна хаця б не прычыняць болю тым, на каго так часта нападаюць моцныя гэтага свету з нелюбові ці страху.
Я ўпэўнена ў Вашай мудрасці і пакладаюся на Вашу смеласць. Дзень Маці мусіць быць шчаслівым днём і для мацярок ЛГБТ дзяцей.
Related items
- Манахіня ў Гродна здымае на відэа, як стварае вышыўку на літургічных прадметах
- У касцёлах пачаліся асаблівыя службы – Рараты. Як яны праходзяць, паказалі ў Пінску
- На адкрыцці Нотр-Дам прэзідэнту Францыі не дазволілі выступіць унутры сабора
- Шок: беларусам у Вільні прапануюць «Андрэйкі» з варажбой і картамі Таро
- Родам з глыбінкі, вучыўся ў Рыме, служыў у Афрыцы. Хто цяпер прадстаўляе Ватыкан у Беларусі
Ну, а насчет душпастырской опеки со стороны людей с гомосексуальным и наклонностями - я уверен, если они попросят, то такую опеку им предоставят, может быть, организуют что-то вроде Анонимных Алкоголиков. Но у АА есть правило - ты должен прийти на встречу АА трезвым. Так, возможно, будет и с анонимными гомосексуалиста ми - ты должен стремиться не блудить и жить в воздержании, тогда тебе помогут на твоем пути покаяния и стремления к святости. А принимать нераскаявшегося блудящего гомосексуалиста в общину - это то же самое, что пускать человека в пьяном угаре на св. Мессу. От этого пострадает и он сам, и община.
Но ведь люди ЛГБТ вовсе не осознают свой грех, не намерены каяться, но при этом хотят, чтобы костёл их грех одобрил...
RSS-стужка каментароў гэтага запiсу