Патрыярх Кірыл напісаў прадмову да кнігі Папы Рымскага
- Written by Katolik.life
- Published in Царква
- Add new comment
Навінка была прадстаўлена на Франкфурцкай міжнароднай кніжнай выставе
24 кастрычніка 2019 г. у кнігарнях Італіі і Францыі з’явіцца новы зборнік прамоў Папы, прысвечаных малітве. Ён выйдзе з прадмовай Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.
Кніга пад назвай “Малітва. Подых новага жыцця” (La Preghiera. Il respiro della vita nuova) была падрыхтавана Ватыканскім выдавецтвам і прадстаўлена на Франкфурцкай міжнароднай кніжнай выставе.
Выданне ўтрымлівае разважанні аб малітве, якія Святы Айцец прамаўляў пры розных нагодах, у тым ліку катэхезы, прысвечаныя малітве “Ойча наш”, якія гучалі падчас агульных аўдыенцый у Ватыкане. Напрыканцы кнігі змешчаны дагэтуль невядомы тэкст Францішка, у якім ён параўноўвае асабістую і супольную малітву хрысціян з дыханнем Касцёлам і біццём яго сэрца.
У прадмове да зборніку Патрыярх Кірыл звярнуў увагу на гармонію ў разуменні малітвы паміж католікамі і праваслаўнымі.
Tagged under
Related items
-
Упершыню ва ўсёй Беларусі не адбылася малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій. Апошнім быў Гомель
-
Усяго тры чалавекі ў Расіі вучацца ў каталіцкай семінарыі. А як у суседніх краінах?
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць дзве тысячы чалавек
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле