BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Беларусі адкрылася інтэрнэт-крама хрысціянскіх сувеніраў «Добры Пастыр»

У ёй можна набыць тавары ад handmade паштовак да сувеніраў для аўто

14 лютага, ва ўспамін св. Кірыла і Мяфодзія, а таксама св. Валянціна, у Беларусі адкрылася новая хрысціянская інтэрнэт-крама Dobry-pastyr.by. У ёй можна набыць розныя хрысціянскія сувеніры, пачынаючы ад handmade паштовак, заканчваючы сувенірамі для аўто.

- Сёння свет вельмі патрабуе сведчання пра Бога, а таксама Яго дабрыні. Так і нарадзілася ідэя гэтай крамы – каб праз прыгожыя дызайнерскія рэчы кожны чалавек мог несці Бога і Яго слова ў сваё штодзённае жыццё, - распавяла Katolik.life стваральніца крамы, каталіцкая верніца Аляксандра Шчыглінская. - Назва «Добры Пастыр» менавіта аб гэтым і гаворыць: пра дабрыню Бога, з якой прагне сустрэцца кожны чалавек. Дабрыня - гэта мова, якую пачуе глухі і ўбачыць сляпы, і менавіта гэтая мова здольная крануць сэрца любога чалавека.

На сённяшні дзень у краме можна набыць:

- календары з біблійнымі цытатамі і каталіцкімі традыцыямі, якія дапамогуць планаваць свой час разам з Богам;

- вокладкі для пашпартоў з хрысціянскай сімволікай, якія будуць нагадваць аб сапраўдным грамадзянстве ў Небе;

- рамкі для нумароў аўто з хрысціянскімі надпісамі;

- бланкі для запісаў;

- блакноты Handmade;

- упрыгожванні і інш.

Усе рэчы можна замовіць і атрымаць праз пошту. У краме дзейнічаюць таксама і акцыі з нагоды адкрыцця - першым 10-ці пакупнікам праз сайт дыск з хрысціянскімі спевамі ў падарунак.

Таксама пры набыцці любога тавару ў замову будзе пакладзены невялічкі скрутак з цытатай са Святога Пісання - нават калі вы даўно не чыталі Біблію, то можа быць, менавіта гэтае слова абудзіць вас да жадання больш блізкіх адносінаў з Богам і адновіць вашу надзею на Яго дабрыню.

Last modified onНядзеля, 16 Люты 2020 22:14

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць