BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пост без крывадушнасці. Знаходзім сябе ў нядобрым спісе

Пасціцца можна з чырвонай рыбай і ёсць рыжыкі ў рэстаране - толькі ці сапраўдны гэта пост?

Калі Гасподзь Езус распавядаў вучням, які пост з'яўляецца сапраўдным (гэта чытанне мы чулі ў Папяльцовую сераду), вялікую ўвагу Ён надаваў праблеме крывадушнасці. Бессэнсоўна пасціцца крывадушна - гэта значыць, рабіць выгляд, што посцішся.

Katolik.life вырашыў працягнуць спіс прыведзеных Езусам прыкладаў і сабраць распаўсюджаныя выпадкі крывадушнасці падчас паста. Каму не падабаецца тое, што мы вырашылі выконваць пост? Вядома, сатане, які і спрабуе нас схіліць да крывадушнасці, каб ліквідаваць усе нашы намаганні. Паспрабуем яго выкрыць.

Хоць у Вялікім посце ўстрымлівацца ад ежы - не галоўнае (бо самае важнае - каб справы нашы перасталі быць злымі), але практыка пасціцца таксама з'яўляецца важнай, дапамагаючы набліжацца да Бога праз валявыя намаганні, барацьбу з грахоўнымі прыхільнасцямі. Таму пагаворым пра ежу.

* Я не рыхтую сняданак (абед, вячэру), таму што пост. На самай справе - спрабую апраўдаць сваю ляноту.

* Нельга есці мяса, таму я ем чырвоную рыбу, мідыі, прамезан, рыжыкі. Правільны адказ - я хачу добра і смачна паесці.

* Раней у абед я еў бутэрброды з каўбасой, а цяпер хаджу ў кавярню, бо там ёсць нішчымнае меню. А праўда ў тым, што стаў марнаваць больш грошай, якія мог бы аддаць на міласціну.

* Я не купляю сваім дзецям прысмакі з-за паста. У рэальнасці - я сквапны.

* Раней хадзіў на працу пешшу, а цяпер стаў ездзіць на транспарце, бо пашчуся і аслабеў. Рэальнасць: лашчу сваё цела.

* У пятніцу я па-ранейшаму ем пельмені, бо там усё адно няма сапраўднага мяса. Проста крывадушнае абжорства.

* У пост даеў кілбасу, каб не сапсавалася. Выйсце: аднесці пакет з прадуктамі да сметніцы, каб яго забралі бяздомныя.

* Я не выконваю пост, бо ведаю, што не змагу яго вытрымаць. Па факце, гэта недавер Богу і Ягонай ласцы.

Нагадаем, што калі нас частуюць «забароненым» прадуктам іншыя, то адмаўляцца ад гэтага з-за паста - таксама крывадушнасць. Бо посцім перад Богам, а не перад людзьмі. А прыведзены спіс запрашаем дапоўніць у каментарах сваёй крывадушнасцю :)

Last modified onПятніца, 28 Люты 2020 16:19
Каментары   
+1 #1 Дарья 2020-03-02 16:44
Поститься, потому что надо похудеть к лету.
Поститься и злиться на близких, которые не постятся.
Заставлять поститься родных, которые на готовы к этому.
Моё любимое: есть колбасу после пятницы, как только часы покажут 12.
Прости, Господи...
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць