BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Біскуп: факты гавораць аб пераследзе Каталіцкай царквы ў Беларусі

Пра грамадзянства і «палітыку» - каментары апошніх інцыдэнтаў

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Каталіцкай царквы біскуп Юрый Касабуцкі 1 верасня пракаментаваў апошнія інцыдэнты з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і Чырвоным касцёлам. Паводле біскупа Касабуцкага, «сітуацыя складаная і незразумелая»:

- Відавочна, што на Каталіцкую царкву спрабуюць аказваць ціск, а значыць, адбываецца пераслед, хоць пра гэта ніхто адкрыта не кажа. Іерарх прывёў факты, якія падцвярджаюць яго выснову.

- Арцыбіскуп звярнуўся непасрэдна да старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэту, але адказу на пытанне, чаму пагранічнікі не дазволілі яму вярнуцца на Радзіму, ад яго не атрымаў, - цытуе Catholic.by. - Наш Мітрапаліт не хоча, каб тое, што яму не дазволілі вярнуцца на радзіму, яшчэ больш пагоршыла і без таго няпростую сітуацыю ў грамадстве.

Адносна заявы Аляксандра Лукашэшкі аб тым, што арцыбіскуп Кандрусевіч нібыта «ўлез у палітыку», выязджаў у Варшаву для нейкіх «кансультацый» і атрымаў там «пэўныя задачы», біскуп Касабуцкі адзначыў:

- Прадстаўнікі Каталіцкай царквы, перадусім біскупы, маюць права і абавязак не быць абыякавымі да таго, што адбываецца ў грамадстве, асабліва ў такой сітуацыі, якая сёння склалася ў нашай краіне. Гэта ўжо не палітыка, гэта - сапраўдны гуманітарны крызіс, які пагражае стаць катастрофай, калі нічога не рабіць. Мітрапаліт не падтрымліваў нікога з кандыдатаў да выбараў і пасля іх, не рабіў ніякіх палітычных заяў, а толькі заклікаў да сумленнасці, адказнага падыходу, спынення гвалту і дыялогу.

Біскуп Касабуцкі падкрэсліў, што ўсе дзеянні старшыні епіскапату і выказванні знаходзяцца ў межах сацыяльнага вучэння Каталіцкай царквы і заканадаўства Беларусі.

- Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч можа выязджаць для кансультацый у Ватыкан і атрымліваць задачы ад Папы Францішка, але не ад кагосьці іншага, напрыклад, у Варшаве, у Маскве ці дзесьці яшчэ, - адзначыў Генеральны вікарый. - Яго паездка ў Польшчу была звязана перадусім з тым, што арцыбіскупа запрасілі ўзяць там удзел у шэрагу ўрачыстых набажэнстваў.

Біскуп Касабуцкі зноў падцвердзіў, што ў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча толькі адно грамадзянства - беларускае, і згодна з законам яго права на ўезд не можа быць ніякім чынам абмежавана:

- Беларускія грамадзяне па закону не могуць трапіць у «спіс неўязных». Наш арцыбіскуп не можа ўехаць у краіну, хоць гэта незаконна і парушае яго правы як грамадзяніна Беларусі.

Генеральны вікарый таксама распавёў, што 31 жніўня ў Апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі адбылося пасяджэнне Кансультацыйнай міжканфесійнай рады. Нягледзячы на тое, што Каталіцкая царква ў Беларусі з’яўляецца другой па колькасці вернікаў традыцыйнай канфесіяй, яго прадстаўніка не запрасілі на пасяджэнне кансультацыйнай рады:

- Пасля пасяджэння з намі звязаліся прадстаўнікі іншых канфесій і падзяліліся, што на ім нас, беларускіх католікаў, літаральна «палівалі брудам». Відаць, прадстаўніка Касцёла не запрасілі таму, што мы заўсёды маем, што адказаць на неабгрунтаваныя прэтэнзіі.

Таксама як спробы аказання ціску на канфесію, паводле біскупа Касабуцкага, можна расцэньваць і незразумелыя дзеянні з боку розных дзяржаўных структур у адносінах да адной з самых вялікіх каталіцкіх парафій Мінска - Чырвонага касцёла.

Іерарх заклікаў вернікаў і ўсіх неабыякавых людзей спрыяць вырашэнню гэтай складанай сітуацыі перадусім малітвай.

Last modified onНядзеля, 13 Верасень 2020 22:40
Каментары   
+1 #1 Вадим 2020-09-01 22:48
Вот и все слова /// о недопустимости гражданской войны.На самом деле власть сама разжигает межконфессионал ьную вражду
Цытаваць | Паведаміць мадэратару
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць