BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Нядзеля «Карытас»: біскупы заклікаюць вернікаў да ахвярнасці

Дзякуючы праектам дабрачыннай каталіцкай арганізацыі дапамогу ў Беларусі атрымліваюць дзясяткі тысяч чалавек

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі апублікавала Зварот на III Нядзелю Вялікага посту 2021 г. (Нядзелю «Карытас»), якая будзе адзначацца 7 сакавіка. Божае Слова на гэты дзень скіроўвае ўвагу між іншым на Божы Закон, добра вядомы нам як дзесяць Божых Запаведзяў. Закон, які рэгулюе адносіны паміж Богам і чалавекам а таксама паміж людзьмі. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што нормаў, якія датычацца міжлюдзкіх адносінаў ёсць практычна ўдвая больш. Гэта азначае, што на шлляху да збаўлення наш стасунак да бліжняга мае цалкам не меншае значэнне, чым адносіны з Богам, пішуць біскупы:

- Вельмі выразна скажа пра гэта Езус Хрыстус: “... тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мц 25, 40). Яго умілаваны вучань, Апостал Ян, зробіць вядомую нам выснову з гэтай думкі: “той, хто не любіць свайго брата, якога бачыць, не можа любіць Бога, якога не бачыць” (1 Ян 4, 20).

Нажаль, у сучасным свеце ўсё больш перажываюць крызіс такія паняцці як ахвярнасць, бескарыслівасць, самааданасць, шляхетнасць. У вачах свету яны нярэдка ўспрымаюцца як глупства. Аднак гэтыя паняцці таксама падпадаюць пад катэгорыю “неразумнага ў Бога” (1 Кар 1, 25), а яно, як сцвярджае Апостал Павел - “мацнейшае за людзей”, адзначаюць біскупы:

- Вялікая хвала Богу за тое, што ў святле хрысціянскай веры мы маем магчымасць уласціва рэагаваць на існуючыя выклікі свету. Касцёл ад пачатку свайго існавання асаблівай апекай атуляў людзей, па розных прычынах пазбаўленых сродкаў на існаванне, людзей, якія былі ў якой-кольвечы патрэбе. Сёння Касцёл паспяхова працягвае гэтую місію, і менавіта вы, дарагія духоўныя асобы і вернікі, робіце ў гэтай справе па-сапраўднаму шмат.

Каталіцкая арганізацыя «Карытас», разам з іншымі дабрачыннымі акцыямі парафіяльнага ўзроўню, паклікана не пакінуць чалавека сам-на-сам з узніклай бядой ці праблемай. Варта зазначыць, што дзейнасць гэтай структуры сапраўды нясе рэальную дапамогу людзям, прычым у вельмі шырокім спектры жыццёвых сітуацый. Летась атрымалі дапамогу некалькі дзясяткаў тысяч чалавек дзякуючы такім праектам Caritas як “Сталовыя для бедных”, “Інтэграцыйныя святліцы для дзяцей”, “Зімовая дапамога”, “Дапамога малазабяспечаным сем’ям”, “Арганізацыя дапамогі абяздоленым і самотным”, “Сацыяльная дапамога ў перыяд эпідэміі COVID-19”, “Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр”, “Сацыяльныя пункты гуманітарнай дапамогі”, “Дамы міласэрнасці і састарэлых”, “Інтэграцыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў”.

- Здзяйсненне праектаў адбываецца са значнай доляй дапамогі ад замежных партнёраў. Для нас гэта вялікая падтрымка, і нагода да малітвы ўдзячнасці ў іх інтэнцыі. Аднак, нам трэба мець свядомасць, што гэтая дапамога не можа доўжыцца ў бясконцасць, і штораз то больш мы павінны вучыцца разлічваць на свае сілы. Гэтае заданне мы зможам рэалізаваць, прыкладаючы агульнае намаганне так з боку адказных структураў Касцёла, як і з боку ахвярнасці кожнага верніка, - заклікаюць біскупы.

Дапамагчы дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас Гомель» можна наступным спосабам:

Реквизиты БКМ «Каритас-Милосердие»:

ЕРИП:

Номер услуги: 1521604

Общественные объединения > Помощь детям, взрослым > Каритас Милосердие Гомель

УНП 400945696

Благотворительный счет BY25BPSB31351120880159330000 в белорусских рублях в Региональной дирекции №300 ОАО «БПС-Сбербанк»

BIC BPSBBY2X

246028, г.Гомель, ул. Советская 118, а/я 49

Тел/факс: +375 232 55 00 31,

e-mail: caritasgomel@gmail.com

vk.com/caritasgomel

facebook.com/caritasgomel

ok.ru/caritasgomel

Last modified onПанядзелак, 08 Сакавік 2021 23:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць