BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Пантыфік: хоць мы – грэшнікі, Касцёл застаецца святым

«Не будзем святымі, калі штодня не будзем несці крыж - звычайны, просты крыж».

 Святыя – гэта не героі; яны грэшнікі, якія ідуць за Езусам па шляху пакоры і крыжа, і такім чынам дазваляюць Яму сябе асвячаць, таму што ніхто не можа здабыць святасці самастойна, падкрэсліў Святы Айцец 9 мая 2014 г. падчас ранішняй Эўхарыстыі.

Спасылаючыся на фрагмент Новага Запавету аб навяртанні св. Паўла, папа Францішак патлумачыў, што азначае выраз “святы Касцёл”. Гэта святасць, адзначыў ён, палягае на любові Хрыста да свайго Касцёла, які ён штодня асвячае праз Эўхарыстыю. Менавіта на гэта звяртаў увагу Апостал Народаў, калі казаў, што мы – грэшнікі з’яўляемся дзецьмі святога Касцёла, асвячонага Целам і Крывёй Езуса.

Сярод вернікаў Бог выбірае некаторых людзей, каб лепш прадэманстраваць святасць, “каб паказаць, што менавіта Ён асвячае, што ніхто не асвячае сябе сам”, падкрэсліў Папа. “Святасць – гэта дар ад Езуса для Яго Касцёла. Для таго, каб паказаць гэта, Ён абірае людзей, па якіх можна ясна ўбачыць Яго працу па асвячэнні”, - дадаў ён.

Яскравым прыкладам такога падыходу з’яўляецца св. Павел, які пераследаваў Касцёл, і якога Хрыстус затым абраў для сваёй місіі. Ён не стаў нейкім выключным героем, нагадаў Пантыфік, бо абвяшчаў Евангелле па ўсім свеце, а “завяршыў сваё жыццё з невялікай групай сяброў”. “Розніцай паміж героямі і святымі, - сказаў папа Францішак - з’яўляецца сведчанне, наследаванне Езуса Хрыста, пілігрымаванне па Яго шляху” – крыжовым, адзначыў Святы Айцец.

І многія святыя “закончылі жыццё пакорліва . Вялікія святыя! Я маю на ўвазе апошнія дні Яна Паўла II”, - прызнаўся Францішак і дадаў: “Ён не мог гаварыць. Гэты вялікі Божы атлет, вялікі воін Бога закончыў жыццё знішчаны хваробай, упакораны як Езус. Гэта шлях святасці вялікіх”. І гэта прыклад святасці для кожнага верніка, лічыць Пантыфік.

“Калі мы не навярнём нашыя сэрцы на гэты Хрыстовы шлях – штодня не будзем несці крыж, звычайны, просты крыж – не будзем узрастаць у Хрысце; калі мы не пойдзем па гэтым шляху, мы не будзем святымі”, - сказаў Папа. Ён заклікаў сабраных у ватыканскім Доме св. Марты даваць сведчанне, што, хоць мы – грэшнікі, Касцёл застаецца святым.

Ватыканскае радыё

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць