Два дні, каб сабраць 4 тыс. рублёў. «Радыё Марыя» ў Беларусі патрэбна дапамога
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Каманда не мае магчымасці пакрыць выдаткі, якія абавязаны выплаціць да 15 студзеня
Каталіцкае «Радыё Марыя» мае патрэбу ў фінансавай дапамозе, гаворыцца ў пабліку выдання:
- Праз святы мы амаль цэлы месяц нікуды не выязджалі. Гэта і хораша, і дрэнна. Хораша - бо вандроўнікі адпачылі. Дрэнна - бо няма ані ўражанняў, ані аповедаў, ані тых ахвяраванняў, што даюць людзі ў нашы паходныя скарбонкі. А гэта істотна, - тлумачаць супрацоўнікі радыёстанцыі.
З гэтай прычыны яны цяпер не маюць магчымасці пакрыць тыя выдаткі, якія абавязаны заплаціць да 15 студзеня - гэта дзень падаткаў, адлічэнняў у ФЗАН і выплаты заробкаў. Цяпер на рахунку толькі 2 тысячы рублёў з мінімум 6 тыс., што патрабуецца.
Падтрымаць каманду можна праз ЕРИП: Благотворительность, общественные объединения - Просветительские, культурно-досуговые - Радио РМ.
Нагадаем, у мінулы раз за тыдзень на дапамогу «Радыё Марыя» беларусы пералічылі 7 тыс. рублёў.
Related items
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў
-
Ля касцёла ў цэнтры Мінска працягваецца будоўля. Ці аддалі парафіі знойдзеныя парэшткі?
-
Каталіцкая царква ў Расіі адчувае ціск з-за адмовы арцыбіскупа падпісаць палітычную заяву
-
Заснежаныя вёскі, песні, народная пабожнасць – як ходзіць ксёндз па Калядзе на Гродзеншчыне
-
«Куток цяпла» адкрылі католікі Кіева, дзе сотні шматпавярховак засталіся без ацяплення