"Застаемся тут". Святар, які працаваў у Мазыры, служыць Імшы пад абстрэламі каля Кіева
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Менавіта з ваколіц беларускага Мазыра войска РФ запускае ракеты на гарады Украіны
Пробашч рымска-каталіцкай парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Ірпені - горадзе пад Кіевам, які люта атакуюць расійскія войскі - распавёў, што застаецца разам са сваімі парафіянамі. Айцец Тадэвуш Волас - святар-манах з Польшчы, шмат гадоў ён служыў у Гомельскай вобласці Беларусі, быў дэканам Мазырскага дэканата Пінскай дыяцэзіі РКЦ. Менавіта з ваколіц Мазыра армія РФ запускае ракеты на гарады Украіны.
- Застаемся тут, спрабуем падтрымліваць людзей, каб не падалі духам. Трэба быць з людзьмі, - адказаў на пытанне журналіста айцец Тадэвуш Волас SCJ і дадаў, што штодня раніцай у капліцы праходзіць святая Імша.
Святар - з кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Акрамя Мазыра ён служыў таксама ў Хойніках і Лельчыцах - памежных з Украінай раённых цэнтрах Беларусі.
Media
Related items
-
Прыпынена трансляцыя Імшы на Беларускім радыё – чаму гэта праблема
-
Расіян здзівіла Імша ў галоўным касцёле Мінска. Чым менавіта?
-
Святар адказаў на крытыку па рэстаўрацыі касцёла ў Жупранах
-
З Расіі дэпартавалі каталіцкага святара – сітуацыя нестандартная
-
У Гродне паскардзіліся на пілігрымку. Чаму, і што адказалі незадаволеным?