Стартавалі пілігрымкі ў Будслаў - першая выйшла з Баранавічаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Фэст у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца 1-2 ліпеня
Першая пасля двухгадовага перапынку пешая пілігрымка выйшла ў Будслаў. 23 чэрвеня з Баранавічаў у шлях працягласцю амаль 300 км адправіліся некалькі дзесяткаў чалавек, некаторыя - з маленькімі дзецьмі. Па дарозе да іх будуць далучацца іншыя пілігрымы. Увесь шлях зойме 9 дзен.
Тым, хто не зможа адправіцца пешшу ў Будслаў, «Баранавіцкія арлы» прапануюць стаць духоўным пілігрымам: дасылаць свае малітоўныя інтэнцыі ў акаўнт instagram.com/myorly.info і маліцца за пілігрымаў.
Нагадаем, фэст у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбудзецца 1-2 ліпеня.
26 чэрвеня пілігрымы адправяцца са Смаргоні, 27 чэрвеня пешыя паломніцтвы выйдуць з Мінска і Полацка, 28 чэрвеня - з Маладзечна, таксама адбудуцца пілігрымкі з іншых куткоў Беларусі.
Related items
-
Пасланне пялёсткамі кветак зашыфравалі каталіцкія манахіні ў Расіі
-
Масавыя Эўхарыстычныя працэсіі прайшлі на Гомельшчыне - фота
-
«Даёт нам пример любви». Католики и православные праздновали «Троицу» в один день
-
На малітву ў касцёл і па вёсцы з баянам: як у каталіцкім рэгіёне адзначылі выпускны
-
Фэст у Будславе-2022: апублікавана праграма ўрачыстасцяў