Газавыя лямпы, фуфайкі. У Чырвоным касцёле расказалі Румаку, як рыхтуюцца да Раства
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Няўжо ў касцёле ў цэнтры Мінска Раство Хрыстова будзе без Хрыста?», - звярнуліся вернікі ў адкрытым лісце да Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў
Касцёльны камітэт і вернікі парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску 16 снежня апублікавалі адкрыты ліст да Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака. У сваім звароце яны ўзнялі пытанне закрытага Чырвонага касцёла і заклікалі пасадзейнічаць у тым, каб святароў і вернікаў дапусцілі ў храм, каб служыць там святую Імшу на свята Божага Нараджэння.
«Няўжо ў касцёле ў цэнтры Мінска Раство Хрыстова будзе без Хрыста?», - задаюцца пытаннем парафіяне.
Як адзначаецца ў лісце, 13 кастрычніка, у дзень 175-годдзя нараджэння Слугі Божага Эдварда Вайніловіча, фундатара касцёла, Румак прыходзіў у плябанію да пробашча Уладзіслава Завальнюка. Але «нагодай для прыхода была не юбілейная дата, а абвяшчэнне забароны святарам і народу маліцца на гэтым святым гістарычным месцы і служыць Літургію».
«"Пацярпіце да Раства" – гэтыя словы ў прысутнасці парафіянаў вы сказалі нашаму пробашчу (...) Вы далі нам надзею», - пішуць вернікі і адзначаюць, што амаль праз тры месяца пасля «таямнічага закрыцця святыні» ніякіх следчых работ не праводзіцца, злачынцы не выяўлены.
Касцёльны камітэт таксама паведаміў, як рыхтуецца да свята ў плябаніі, дзе адключаны святло, вада і ацяпленне: асвятляючыся вулічнымі ліхтарамі: «Вернікі і людзі добрай волі дапамагаюць арганізаваць мінімальныя ўмовы выжывання: падарылі валёнкі, фуфайкі, газавыя лямпы, людзі дзеляцца дровамі для буржуек – прывозяць амаль з усяго Мінскага раёна».

Парафіяне падкрэслілі, што моляцца і спадзяюцца на лепшае – на «вяртанне ў зганьбаваны і прыніжаны храм, з якога выгналі Езуса Хрыста».
Related items
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
Пра штучныя кветкі на могілках і немагчымасць наведаць магілы родных далі парады святары
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны
-
Беларусь «не павінна адчуваць сябе ізаляванай, адкінутай» – Папскі пасланнік