BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У закрыты Чырвоны касцёл дапусцілі святароў: яны распавялі, што там ўбачылі

У храме цёпла і ёсць вада, а ўлады сцвярджаюць, што гэта не так, і быццам таму не могуць яго адчыніць.

Парафія святога Сымона і святой Алены ў Мінску 20 лютага паведаміла аб тым, што ў Чырвоны касцёл, закрыты ўладамі ўжо амаль пяць месяцаў, дазволілі ўвайсці святарам і прадстаўнікам касцёльнага камітэта – каб ацаніць маёмасць парафіі, знішчаную ад узгарання.

«З убачанага можам сказаць, што у касцёле цёпла, ёсць гарачая і халодная вада (на плябаніі ўсё гэта адключана), у зале для Богаслужэння няма слядоў узгарання, сажы і іншых бачных пашкоджанняў. Агляд праведзены толькі ў сакрыстыі-канцэлярыі, другі і трэці паверхі над сакрыстыяй патрабуюць дадатковага часу», – гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час Мінгарвыканкам сцвярджае, што ў храме адключана электра-, цепла- і водазабеспячэнне, і што ўсе гэтыя сістэмы нібыта патрабуюць рамонтна-аднаўленчых прац. Гэта названа прычынай таго, што храм не адкрываюць для вернікаў. Ліст з такім паведамленнем атрымалі парафіяне ў лютым за подпісам намесніка старшыні выканкаму Арцёма Цурана.

Наш канал в Telegram – только самое важное. Подписаться >

У гэтым жа лісце гаворыцца, што «рамонтна-аднаўленчыя працы ладзяцца ў рамках вызначаных норм у адпаведнасці з заканадаўствам», аднак тэрміны і віды прац па-ранейшаму не называюцца.

Таксама стала вядома, што ліст парафіян да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай па яе распараджэнні быў перанакіраваны ў Мінгарвыканкам.

«Хрыстос заклікае падаць руку прабачэння сваім крыўдзіцелям. Таму асаблівым чынам ахвяруем нашы пасты, малітвы і ахвяры за тых, хто так моцна зневажае і крыўдзіць вернікаў нашай парафіі і наш касцёл, які ўжо пяць месяцаў зачынены для малітвы (...) Людзі часта не задумваюцца, што зачыняючы святыню, яны зачыняюць дзверы Божай любові для сябе і сваіх дзяцей», – адзначаецца ў паведамленні парафіі.

Да малітваў аб аднаўленні парафіяльнага жыцця ў Чырвоным касцёле вернікаў запрашаюць далучаць пост на вадзе і хлебе, або хто што можа ахвяраваць на час Вялікага посту.

Media

Last modified onСерада, 22 Люты 2023 13:34
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць