Гэтых песень у такім выкананні вы яшчэ не чулі: у Івянцы на Імшы граюць баян і цымбалы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Пад такі незвычайны акампанемент дзіцячы хор парафіі выконваў вядомыя каталіцкія песні, якія набылі асаблівае гучанне – відэа.
У Пальмавую нядзелю, 2 красавіка, у каталіцкай парафіі святога Міхала Арханёла ў Івянцы падчас святой Імшы гучалі баян і цымбалы. Пад такі незвычайны акампанемент дзіцячы хор парафіі выконваў вядомыя каталіцкія песні па-беларуску, якія набылі асаблівае гучанне.
Відэа апублікавала на сваёй старонцы сястра Аляксандра Арэшка, якая служыць у Івянцы. Сама манахіня грае на гітары і дапамагае рыхтаваць дзіцячы хор. Сястра Аляксандра распавяла пра свой калектыў: у хоры каля 25 дзяўчынак. Дырыжорка – Іна Рэут, настаўніца Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў па класу фартэпіяна. Яна ўжо шмат гадоў служыць арганісткай у парафіі падчас святой Імшы з удзелам дзяцей. Баяністка – Кацярына Пятруцік, таксама настаўніца той жа школы. А цымбалістка – Кацярына Собаль, настаўніца Дорскага філіялу Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў.
Нядаўна пра касцёл святога Міхала Арханёла ў Івянцы распавядалі ў хрысціянскай перадачы для дзяцей «Анёлкі з вясёлкі», якую стварылі каталіцкія вернікі.
Media
Related items
- У Беларусі праходзяць святы Першай Камуніі – як гэта было ў сельскіх храмах
- Як у вёсках праходзяць Маёвыя набажэнствы, паказалі на Гродзеншчыне
- «Сезон пілігрымак» адкрыла паломніцтва з Пінска ў Лагішын
- Песня з хрысціянскімі матывамі ад Украіны заняла трэцяе месца на Еўрабачанні
- «Зробім каталіцкае ТБ». Два моцныя YouTube-праекты запусцілі святары і манахіня