Арцыбіскуп Гуджэроці зноў прыедзе ў Беларусь – як спецпасланнік Папы
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Францішак прызначыў яго сваім легатам на ўрачыстасці ў Будславе. Узгадаем, калі і навошта Гуджэроці апошні раз прыязджаў у Мінск.
Былы Апостальскі нунцый у Беларусі і Украіне, любімы многімі каталіцкімі вернікамі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці зноў прыедзе ў Беларусь. Папа Рымскі Францішак прызначыў Гуджэроці, цяперашняга прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў, сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці 25-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай, паведамляе vaticannews.va/be. Свята прызначана на 30 чэрвеня – 1 ліпеня.
Нагадаем, апошні раз Гуджэроці – у якасці спецыяльнага пасланніка Папы Францішка – быў у Мінску ў снежні 2020 года і сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнка, каб выразіць «трывогу і заклапочанасць Пантыфіка сітуацыяй у Беларусі». У хуткім часе пасля гэтага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўпусцілі ў Беларусь.
Наш канал в Telegram – только важное. Подписаться >
Нунцыем ва Украіну Гуджэроці быў прызначаны пасля пачатку расійскай ваеннай агрэсіі на усходзе Украіне. Прадстаўнік Папы некалькі разоў наведваў рэгіёны Данбаса. Затым быў накіраваны на дыпламатычную службу ў Вялікабрытанію.
Related items
-
Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2025 – падборка трансляцый з касцёлаў
-
Цяпер – і на Новы год. Католікам у Беларусі дазволілі не трымаць пост 2 студзеня
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары
-
Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам