Футбаліст, электроншчык, ксёндз. Моладзь мінскага касцёла крэатыўна павіншавала святара
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Да 5-годдзя святарства вікарыя маладыя парафіяне знялі вясёлае відэа.
Моладзь парафіі мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі павіншавала свайго душпастыра з 5-годдзем прэзбітарскага пасвячэння. 23 чэрвеня вікарый парафіі ксёндз Андрэй Бурак адзначае гадавіну свайго святарства. З гэтай нагоды моладзь выклала ў Instagram крэатыўны ролік.
Ксёндз Андрэй захапляецца футболам, скончыў БДУІР па спецыяльнасці мікра - і нанаэлектронікі, і пасля таго, як атрымаў прэстыжную прафесію, пачуў заклік да святарства і паступіў у пінскую семінарыю.
«Адзінае шчасце на зямлі – гэта любіць Бога і ведаць, што Бог любіць нас», — такую цытату святога Яна Марыі Віанэя святар лічыць сваім дэвізам.
Дарэчы, каталіцкая семінарыя ў Гродне ўжо абвясціла набор на новы навучальны год. Падрабязнасці – па спасылцы >
Media
Related items
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Мінску пасля 200 дзён зняволення судзяць каталіцкага святара
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя