«Зараз вельмі важны час». У Няспыннай малітве за Беларусь з'явіліся вольныя гадзіны
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ахвотных запрашаюць заняць малітоўную чаргу ў начныя і вячэрнія гадзіны панядзелка.
Няспынная малітва за Беларусь, якая стала ініцыятывай каталіцкіх вернікаў, працягваецца ўжо восем з паловай гадоў. Гэта кругласуткавая малітоўная чарга, якая складацца мінімум са 168 чалавек, кожны з якіх на працягу адной гадзіны раз на тыдзень моліцца за Радзіму.
«Мы молімся там, дзе мы ёсць, так, як умеем, удзень і ўначы. Шукаем людзей, якія гатовыя маліцца за Беларусь ў канкрэтны час і ўзяць сабе гадзінку. Зараз вельмі важны час, каб маліцца да Бога і прасіць за сваю Радзіму. Беларусі вельмі патрэбная наша вера!», – звярнулася адна з ініцыятараў, каталіцкая верніца Вольга Севярынец.
Яна адзначыла, што ўдзячная тым адданым людзям, якія зараз прымаюць удзел у малітве – многія з іх моляцца за Беларусь ад самага пачатку «Няспыннай малітвы». Але зараз з'явіліся пяць вольных панядзелкавых гадзінаў, на якія шукаюць людзей, гатовых маліцца ў гэты час:
00.00-01.00 (ноч з нядзелі на панядзелак)
02.00-03.00 (ноч з нядзелі на панядзелак)
03.00-04.00 (ноч з нядзелі на панядзелак)
17.00-18.00
18.00-19.00
Ахвотных запрашаюць скантактавацца з Вольгай праз яе старонку ў Фэйсбуку.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Аўтар галоўнага фота: Віктар Малышчыц
Media
Related items
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя
-
Дзень нараджэння галоўнага ўніверсітэта Гродна адзначылі малітвай у касцёле
-
У буйным горадзе Расіі знеслі каталіцкую капліцу і адправілі яе дэталі на фронт
-
Як адрэагавалі вернікі на віншаванне Мітрапаліта з чырвонай зоркай – падтрымалі адзінкі
-
Дапусціць вернікаў да Чырвонага касцёла заклікаў яго былы пробашч у адкрытым звароце