Крэатыўна нагадалі католікі Мінска пра закрыты Чырвоны касцёл
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Падчас працэсіі Божага Цела фонам аднаго з алтароў зрабілі фота інтэр'еру храма, у які вернікі не могуць трапіць ужо больш за паўтара года, а благаслаўленне ўдзяліў пробашч парафіі.
Працэсія Божага Цела, якую католікі правялі ў цэнтры Мінска 2 чэрвеня, другі год запар не ішла да Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці. Нагадаем, гэты вядомы каталіцкі храм закрыты па сумніўных прычынах ужо больш за паўтара года.
Аднак гэтым разам вернікі праявілі крэатыў: стварылі своеасаблівыя «фоташпалеры» са здымкам алтара Чырвонага касцёла і ўсталявалі іх у якасці фону вулічнага алтара на Кастрычніцкай плошчы. Пробашч парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк благаславіў вернікаў Найсвяцейшым Сакрамэнтам як быццам ад алтара закрытага храма.

Цікава, што здымак, які выкарысталі на плакаце, быў зроблены роўна два гады таму – пасля працэсіі Божага Цела ў 2022 годзе. Гэта быў апошні раз, калі працэсія падыходзіла да храма – тады там пакінулі збор копій цудатворных абразоў Божай Маці.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
-
«Каб ніхто не меў права паглядзець?» Экс-пробашч Чырвонага касцёла выступіў са зваротам
-
Ніхто не прыйшоў на Імшу ў катэдры Магілёва. Святар выказаў свае пачуцці, а вернікі далі яму парады
-
Толькі адзін касцёл у Беларусі будуць рэстаўраваць сёлета за кошт рэспубліканскага бюджэту. І гэта не Будслаў
-
Як трэба калядаваць, паказалі ў Гродзенскай вобласці: там правялі абрад «Тры каралі»