BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Патрэбен усяго 1 даляр. Да Раства збіраюць грошы на падарункі дзецям у Афрыцы

Хрысціянская місія ў Кеніі хоча ашчаслівіць 1000 дзяцей - далучайся!

Хрысціянская місія «Садзейнічанне» праводзіць акцыю для бедных дзяцей у Афрыцы. Пакуль у арганізацыі, якая працуе ў Кеніі, ёсць толькі 15 даляраў - на 15 падарункаў. Так, кошт аднаго падарунка - усяго адзін даляр.

- Дзеці трушчоб Дунг Біч чакаюць Раства. У нас ёсць 20 дзён, каб закупіць і падрыхтаваць 1000 падарункаў. Бутэлечка вады, шакаладка, жменя карамелек, чупа-чупс, міні-цацка поп-корн - і тысяча малых будуць віскатаць ад захаплення, а нашы вуліцы зашуршаць паперкамі. І ўжо 5-ы год мы прапануем Вам далучыцца да нас у гэтай справе! Верым, што сярод Вас ёсць 1000 чалавек, якія гатовыя сёння падарыць $1 гэтым дзецям, а наўзамен атрымаць смех і захапленне дзяцей! - заклікаюць у супольнасцях місіі.

Пералічыць грошы можна наступнымі шляхамі:

WesternUnion: горад Kisumu, краіна Kenya на Antonets Rostyslav

WebMoney: E204902806061, Z242043114532, R344612238073

Прыватбанк Украіны: 5363 5423 0318 1102

Ашчадбанк Расіі: 4276 3300 1675 3931

PayPal: blessrost@gmail.com

Пра любыя пераводы арганізатары просяць паведамляць на пошту: kenhelp2013@gmail.com

- Прапусці паход да манікюрыста, абед у «Макдональдсе», прайдзі міма і не купі сабе чарговую сукенку! Падары калядны падарунак! 1 даляр ашчасціць аднаго кенійскага дзіцяці! - просяць у Місіі. Адзначым, што католікі цяпер перажываюць Адвэнт - час, які асабліва падыходзіць для добрых справаў.

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць