BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Папа: хрысціяне і юдэі пакліканы да дыялогу аб сваёй духоўнай сувязі

Паводле Святога Айца, з каталіцкага боку існуе жаданне прызнаваць юдэйскія карані ўласнай веры.

Хрысціяне і юдэі могуць зрабіць вялікі ўнёсак на карысць міру, могуць разам сведчыць аб Божым плане адносна стварэння і супрацьстаяць любым формам антысемізма і дыскрымінацый, адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з двума Вярхоўнымі рабінамі Іерусаліма.

Звяртаючыся да прысутных, Папа нагадаў, што яшчэ будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса меў сяброўскія адносіны і супрацоўнічаў з многімі вызнаўцамі юдаізму. Каталіцка-юдэйскі дыялог, звярнуў увагу ён, з’яўляецца плёнам ІІ Ватыканскага Сабора, але развіваецца дзякуючы канкрэтным асобам і ўстановам. У сувязі з гэтым, Францішак адзначыў важнасць супрацоўніцтва паміж Вярхоўным рабінатам Ізраіля і Камісіяй па рэлігійных адносінах з юдаізмам Апостальскай Сталіцы.

Гаворачы пра дыялог паміж хрысціянамі і юдэямі, Папа адзначыў, што гаворка ідзе не толькі пра адносіны на чалавечым узроўні, але пра пакліканне да глыбокага дыялогу аб духоўным значэнні сувязі, якая існуе паміж дзвюма рэлігіямі. “Гаворка ідзе пра сувязь, якая паходзіць звышыні”, - заўважыў Францішак.

Паводле Святога Айца, з каталіцкага боку існуе жаданне прызнаваць юдэйскія карані ўласнай веры. Ён пажадаў, каб і сярод юдэяў, асабліва маладых, расла зацікаўленасць знаёмствам з хрысціянствам.

Папа перакананы, што ўзаемнае знаёмства з супольнай духоўнай спадчынай, адпаведная ацэнка агульнага і павага да таго, што адрознівае хрысціян і юдэяў, могуць стаць кіраўніцтвам для далейшага развіцця адносін паміж вызнаўцамі дзвюх рэлігій.

Ватиканское радио

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць