BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Не магла адарваць вачэй». Турыстка захапілася 92-гадовай парафіянкай касцёла ў Гродне

Як трэба прымаць букет кветак і як для гродзенцаў пачалася вайна – пра што распавядае самая стыльная бабуля-верніца.

Адна з расійскіх турыстак, якая днямі наведала Гродна, захапілася парафіянкай катэдральнага касцёла і напісала на сваёй старонцы ў сацсетцы пра знаёмства з незвычайнай жанчынай:

«Давайце я распавяду вам, як тут усё ўладкавана. І яна пачала... Лепш экскурсавода распавядала, нібы спявала, пра касцёл — алтар, хор, роспіс, статуі, вітражы, стужкі, арган... Не адпускала. Я стаяла ў баку і проста любавалася ёю».

Паводле турысткі, гарадзенская парафіянка сказала пра сябе, што «раней яна была прыгожай», а цяпер ёй 92 гады:

«Расла сціпла, тату забілі ў першы дзень вайны. Я даўно жыву... Нас яшчэ ў школе вучылі, як правільна прымаць кветкі: трэба панюхаць іх, прыціснуць да грудзей і падзякаваць. Вучылі, як апранацца: што чорны, белы і зялёны колеры падыходзяць да ўсяго... Я не атрымала вельмі добрай адукацыі, але ўсё жыццё годна працавала на прадпрыемстве. Дзяцей дваіх выхавала, праўда сына ўжо пахавала».

Турыстка піша, што не магла адарваць вачэй ад верніцы:

«Яна ўся была невыносна прыгожая: аблічча, фігура, жэсты, гаворка, хада, манеры...»

Праўда, расіянка няправільна зразумела, як гучаць імя і імя па бацьку гарадзенскай парафіянкі. Але мы змаглі даведацца іх дзякуючы аднаму з мясцовых вернікаў, які адгукнуўся на просьбу ў сацсетцы расказаць пра жанчыну на фота. Гэта – Пелагея Вацлаваўна Аляшкевіч, і ёй сапраўды ўжо 92 гады.

Нарадзілася яна ў Варшаве ў 1932 годзе – яе маці была родам з польскай сталіцы, а бацька – з Адэльска Гродзенскага раёна. У 1936 годзе сям'я пераехала з Варшавы ў Гродна, дзе Вацлаў Шупіцкі ўладкаваўся на працу ў турму – паштальёнам. Дарэчы, праносіў палітычным зняволеным забароненыя газеты. Але тут ён і загінуў 1 верасня 1939 года.

У самы першы дзень Другой сусветнай вайны, калі Германія напала на Польшчу, у складзе якой у той час была заходняя частка Беларусі, нямецкія самалёты бамбілі Гродна – адна з бомбаў звалілася на турму.

«Пані Пелагея заўсёды казала, што для гарадзенцаў вайна пачалася не ў 1941-м, а менавіта ў 1939-м», – адзначыў Руслан.

У публікацыі аднаго з мясцовых выданняў, якую можна знайсці праз пошук у Інтэрнэце, Пелагея Аляшкевіч падрабязна распавядала пра сябе і пачатак вайны. У прыватнасці, яна казала, што ўжо 17 верасня савецкія танкі ўвайшлі ў Гродна - і групы мясцовай моладзі (паколькі большасць мужчын да таго часу сышлі на фронт змагацца з нямецкімі акупантамі) супраціўляліся інтэрвенцыі камуністаў, сустракаючы рускія танкі кактэйлямі Молатава.

Пані Пелагея 45 гадоў прапрацавала закройшчыцай на Гродзенскай абутковай фабрыцы, атрымала ордэн «Ганаровы ветэран працы». І яна дагэтуль даглядае гродзенскую катэдру, дапамагае тут з уборкай.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 12 Чэрвень 2024 14:45
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць