BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Фэст у Будславе-2024: калі будзе і якая праграма

Свята ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдзе 5-6 ліпеня і стане асаблівым дзякуючы важнай падзеі.

Прадстаўленая праграма каталіцкага фэсту ў Будславе, які ў 2024 годзе пройдзе 5-6 ліпеня (традыцыйна пятніца-субота). Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай запланаваны пад дэвізам «Найсвяцейшае Сэрца Езуса – супакой і паяднанне нашае» па звычайным сцэнары: са святой Імшой для пілігрымаў і начной працэсіяй у пятніцу, Імшой апоўначы, моладзевай праграмай, набажэнствамі і галоўнай Імшой у суботу – яе будзе адпраўляць Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч.

Сёлета свята стане асаблівым – дзякуючы Інтранізацыі, гэта значыць прысвячэнню Касцёла ў Беларусі і кожнага верніка Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Падрабязную праграму глядзіце ніжэй.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

5 ліпеня, пятніца
14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік)
18.00 — святая Імша (цэлебруе каад’ютар Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Уладзімір Гуляй)
20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай царквы

20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны)
21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя)
22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак)
23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота
0.00 — святая Імша (цэлебруе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)
2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (каардынацыйная група настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў)
6.00 — Боская Літургія Грэка-Каталіцкай Царквы (базыліка, алтар святога Францішка)
7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
8.00 — святая Імша ў базыліцы (біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)
?9.00 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі)
10.00 — тэматычныя канферэнцыі:
«Касцёльныя рухі ў евангелізацыі Беларусі» (айцец Андрэй Авен OCD)
«Інтранізацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса — юбілей 125-годдзя» (Аліна Новікава)
11.00 — святая Імша (цэлебруе Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч)
на заканчэнне — Эўхарыстычная працэсія і інтранізацыя: прысвячэнне Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса (Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі)

Last modified onПятніца, 05 Ліпень 2024 20:26
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць