Пасля 55 сутак святара з Шуміліна не вызвалілі і распачалі крымінальную справу
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Місіянеры аблаты паведамлялі, што айцец Анджэй Юхневіч выказваў салідарнасць з украінскім народам і запрашаў да малітвы аб хутчэйшым завяршэнні вайны.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю пасля заканчэння чарговага тэрміну адміністрацыйнага арышту, які скончыўся 2 ліпеня. Katolik.life удалося даведацца, што 5 ліпеня святара маюць намер перавесці ў Следчы ізалятар у Віцебску – гэта значыць, што ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу.
Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэта няма, пра справу святара нічога не паведамляецца. Ён знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 55 сутак [без прагулак, перадач, матраца, падушкі – чытайце, у якіх умовах утрымліваюць зняволеных святароў].
Нагадаем, айца Анджэя судзілі як мінімум чатыры разы запар, кожны раз падаўжаючы тэрмін арышту. ІЧУ не разлічаны на такі доўгі перыяд знаходжання зняволенага. Таму ўтрыманне там – пры пазбаўленні неабходнага мінімуму, нават свежага паветра – параўнальна з катаваннямі. Вядомыя выпадкі, калі зняволеным выстаўлялі пэўныя патрабаванні, пагражаючы падаўжэннем арышту і распачынаннем крымінальнай справы пры адмове іх выканаць.
У чым абвінавачваюць пробашча, застаецца невядомым. Айцец Анджэй Юхневіч належыць да польскай правінцыі Місіянераў Аблатаў і з'яўляецца настаяцелем аблацкай місіі ў Беларусі. Адразу пасля яго затрымання правінцыя публікавала камунікат, у якім паведамляла, што ў пачатку ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну святар «публічна выказаў салідарнасць з украінскім народам, папрасіўшы маліцца ў намеры хутчэйшага завяршэння вайны».
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?
-
Папа Рымскі кожны дзень моліцца за Украіну, распавёў яго пасланнік
-
Тысячу кіламетраў у знакаміты Санцьяга-дэ-Кампастэла прайшоў рэктар Гродзенскай семінарыі
-
У Беларусі заўважылі новага святара з Афрыкі. Хто ён?
-
Трансляцыя Імшы на беларускім радыё засталася. Разабраліся, чаму вернікі яе не чулі