BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Прадстаўнік Папы Рымскага развітаўся з беларусамі і пакінуў запавет, які «дапаможа ў цяжкія часы»

Ватыканскі дыпламат у Будславе звярнуўся з пасланнем і перасцярог ад будаўніцтва «дома, у якога няма будучыні».

Падчас галоўнай святой Імшы фэсту ў Будславе Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч звярнуўся з пасланнем да беларускіх вернікаў у сувязі з заканчэннем свайго служэння ў краіне. У прамове, якую прадстаўнік Папы Рымскага прачытаў па-беларуску, ён адзначыў «мужную веру» народа.

Гаворачы аб сучаснасці, ватыканскі дыпламат заўважыў:

«Дамы, якія мы будуем, могуць быць вялікімі і прыгожымі, калі ў нас ёсць добры прыбытак. Але калі адносіны ў нашым шлюбе, сям'і, паміж роднымі і ў грамадстве парушаюцца, нашы дамы становяцца бяздушнымі будынкамі без радасці. У такіх дамоў няма будучыні».

Перад тым, як пакінуць краіну, пасланнік Пантыфіка «хацеў бы таксама пакінуць запавет, які адпавядае таму, што Святы Айцец Папа Францішак часта прамаўляе да нас»:

«Гэта духоўны запавет, які дапаможа вам заставацца ў еднасці ў цяжкія часы. Дарагія беларусы! Ваша гісторыя навучыла вас заўсёды быць мірнымі і вернымі свайму пакліканню. Будзьце і надалей будаўнікамі міру ў сучасным свеце, заўсёды несучы радасць і братэрскую еднасць. Абараняйце сваю хрысціянскую веру розных традыцый. Заўсёды выходзьце насустрач братам і сёстрам у патрэбе. Беражыце хрысціянскія і сямейныя каштоўнасці».

Як адзначыў нунцый, «мы молімся за мір у свеце – асабліва ў рэгіёнах ваенных канфліктаў, каб неўзабаве былі знойдзены канкрэтныя рашэнні для трывалага міру, заснаванага на чалавечай годнасці і міжнародным праве, аднолькавым для ўсіх».

Падчас малітвы верных адной з просьбаў была такая: «Молімся за ўрад нашай краіны, каб Найсвяцейшая Панна Марыя кіравала яго да ўмілавання справядлівасці, свабоды і і міру».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць