Мітрапаліт змяніў пробашча закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк падаў просьбу аб звальненні пасля 30 гадоў кіравання парафіяй.
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі 26 ліпеня прызначыў новага пробашча парафіі Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску – закрытага ўжо амаль два гады Чырвонага касцёла. Ім стаў ксёндз Франц Рудзь, які быў нядаўна прызначаны Біскупскім вікарыем па справах будаўніцтва і рамонта сакральных будынкаў, што належаць і знаходзяцца ў карыстанні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Да гэтага ён быў пробашчам парафіі Маці Божай Будслаўскай у Мінску.
Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, у сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту, у адказ на скіраваную ад яго просьбу звольнены з пасады пробашча парафіі, пасля заканчэння выканання абавязкаў пробашча парафіі яму прыслугоўвае тытул «эмэрыт», гаворыцца ў паведамленні архідыяцэзіі.
Пасля гэтага парафія выступіла з адкрытым лістом да Мітрапаліта >
Адпаведна, ксёндз Франц Рудзь, замест ксяндза Уладзіслава Завальнюка, стаў дэканам дэканата Мінск-Захад. Чытайце таксама: «Ён не прасіў аб адстаўцы». Парафіяне – аб звальненні пробашча Чырвонага касцёла >
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Related items
-
У Мінску пачынаюцца работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыі
-
«Гэта будзе бомба!» Яшчэ ў адным касцёле Мінска з'явіцца арган
-
Адзінота, цэлібат. Ксёндз шчыра назваў галоўныя цяжкасці сучасных святароў
-
«Дарогу перайшлі тры зубры». Святар распавёў пра каляду, на якой «звяроў было больш за людзей»
-
«Я не каталічка, але прыходжу ў касцёл». Цікавая дыскусія ўзнікла сярод эмігрантаў