BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Перажывае пустыню». Што вядома пра святара з Шуміліна, які ўжо тры месяцы за кратамі

«Адчувае, што малітвы да яго даходзяць нават праз сцены СІЗА, яго радкі прасякнуты верай і надзеяй», – гавораць вернікі.

Амаль месяц мінуў з таго часу, як пробашч каталіцкай парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне ксёндз Анджэй Юхневіч быў змешчаны ў СІЗА пасля 55 сутак, праведзеных у ізалятары часовага ўтрымання. Сутнасць абвінавачвання і нават крымінальны артыкул, які інкрымінуюць святару, па-ранейшаму не вядомыя – ніякай афіцыйнай інфармацыі аб справе пробашча няма.

Аднак мы даведаліся, што ксёндз Анджэй трымаецца ў добрым духу і адказвае на кожны ліст вернікаў. У сваіх лістах ён цікавіцца справамі парафіянаў, піша «з вялікім клопатам да кожнай сям’і, пра ўсіх распытвае, просіць клапаціцца і прыняць святара, які замяняе яго ў парафіі», распавялі вернікі:

«Ён вельмі цешыцца, калі яму прыносяць лісты. Піша, што перажывае пустыню, але нашыя малітвы да яго даходзяць нават праз краты і сцены. Просіць і надалей маліцца. Вельмі рады, што мае Біблію і Псальмы. Яго радкі прасякнуты верай і надзеяй».

Ксёндз Анджэй адзначае, што ў СІЗА яму лягчэй, чым у ІЧУ, бо мае тут магчымасць умацоўвацца Божым Словам.

Што тычыцца стану «духоўнай пустыні», то святар мае надзею, што гэты «момант душы ў «альтэрнатыўным свеце» не пройдзе ўпустую».

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 02 Жнівень 2024 11:30
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць