Як становяцца манахінямі, паказалі ў Смаргоні
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Сястра Юлія скончыла БДУ, працавала настаўніцай і вырашыла, што ў яе толькі адно жыццё, і яго нельга змарнаваць.
Каталіцкая парафія ў Смаргоні апублікавала кранальнае відэа з абраду складання вечных манаскіх абяцанняў сястры Юліі Клявец FMA (салезіянак). Урачыстую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі (таксама салезіянін).
25 жніўня сястра Юлія прынесла вечныя абяцанні – назаўжды аддала сябе Богу і «афіцыйна» стала манахіняй пасля таго, як у 2018 годзе склала першыя абяцанні, пасля 6 гадоў выпрабавання.
Па дадзеных у сацсетках, яна родам са Смаргоні, вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, затым працавала ў школе настаўніцай біялогіі. Але ў выніку вырашыла: «У мяне ёсць толькі адно жыццё, і яго нельга змарнаваць». Такі дэвіз сястра Юлія змясціла на сваёй старонцы.
Нядаўна яна давала відэа-інтэрв'ю, у якім распавядала пра сваё пакліканне, выпрабаванні, пра тое, што неабходна зрабіць, каб стаць манахіняй [глядзіце ніжэй].
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Двое біскупаў удзельнічаюць у важным мерапрыемстве ў абарону жыцця ў Беларусі
-
У «Гомельскіх Курапатах» адбылося набажэнства, а ў Мінску, падобна, – зноў не
-
Топ-7 фота: як у Беларусі адзначылі «Дзяды»
-
На будоўлі ў Мінску знайшлі чалавечыя парэшткі – тут былі каталіцкія могілкі
-
У пілігрымцы ў Рым беларускія католікі не выкарыстоўвалі сімволіку краіны