Па справе ксяндза Акалатовіча завершана следства: «Нунцый даў надзею»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Месяц таму прадстаўнік Ватыкана «закранаў пытанні, якія хвалююць каталіцкую супольнасць». Двое святароў па-ранейшаму ў зняволенні – што пра іх вядома.
Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч чакае суду па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Следства па яго справе завершана, і чакаецца, што суд будзе прызначаны на канец верасня ці пачатак кастрычніка.
Нагадаем, святар знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску з лістапада 2023 года, пра яго справу афіцыйна нічога не паведамляецца. Суд пройдзе ў закрытым рэжыме, таму тое, у чым канкрэтна абвінавачваюць пробашча, не стане вядома і падчас суда. Ксёндз Генрых не прызнае сябе вінаватым, мае кепскі стан здароўя.
Каля месяца таму Апостальскі нунцый арцыбіскуп Антэ Ёзіч, які ўжо завяршыў сваю місію ў Беларусі, сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Паводле афіцыйнага паведамлення, «падчас сустрэчы былі закрануты таксама пытанні, якія хвалююць каталіцкую супольнасць у Беларусі, і прэзідэнт Лукашэнка паабяцаў іх разгледзець і паспрыяць іх хутчэйшаму вырашэнню».
Вернікі, добра знаёмыя з сітуацыяй ксяндза Генрыха Акалатовіча, адзначаюць, што чакалі па выніках гэтай сустрэчы вызвалення святара:
«Пасля тых кампліментаў ад нунцыя здавалася, што ўжо назаўтра павінны быць вызвалены святары і адкрыты Чырвоны касцёл. Але... Мы не атрымалі ад нунцыя адказу, ці хадайнічаў ён аб гэтым канкрэтна і якой была рэакцыя, аднак ён даў нам надзею».
Вернікі лічаць, што валожынскага пробашча могуць вызваліць пасля суда праз працэдуру памілавання – дзеля таго, каб «хворы чалавек не памёр у турме, каб не было шуму»:
«Хаця, якое можа быць «памілаванне», калі ксёндз Генрых не прызнае сябе вінаватым? Але ў цяперашняй сітуацыі самае галоўнае – выйсці адтуль любымі метадамі, а потым час усё расставіць на свае месцы. Усё ў руках толькі аднаго Бога – таму трэба не пакідаць малітву».
Што тычыцца другога зняволенага каталіцкага святара, айца Андрэя Юхневіча, якога трымаюць у СІЗА Віцебска і не паведамляюць, у чым яго абвінавачваюць, то расследванне па ягонай справе пакуль працягваецца. Святар трымаецца ў добрым духу, просіць перадаваць лекі (нядаўна ён перанёс хваробу) і толькі самае неабходнае. Амаль увесь вольны час трывае ў малітве.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
- Ад бесаў і калектараў. Аб чым просяць памаліцца ў Інтэрнэце?
- «Не зброя, але Марыя прывяла да перамогі». Чаму католікі моляцца Ружанцам менавіта ў кастрычніку?
- Пра дапамогу Царкве ад дзяржавы распавялі ў Віцебску. Паглядзелі, што па факце
- Ксёндз Завальнюк набраў тысячу падпісчыкаў. Ён стаў адзіным, хто згадаў пра гадавіну закрыцця Чырвонага касцёла
- Быў ксяндзом – стаў шматдзетным бацькам. Адкрыта – пра былых святароў