Упершыню ў Мінску можа з'явіцца «Нэакатэхуменальны шлях»
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Сустрэчы для дарослых і моладзі пачынаюцца ў парафіі Святога Францішка Асізскага.
У парафіі Святога Францішка Асізскага ў Мінску (Новая Баравая) з 7 кастрычніка пачынаецца цыкл катэхез для дарослых і моладзі, якія будуць праходзіць кожны панядзелак і сераду пасля вячэрняй Імшы.
Гэта сустрэчы, якія ў прысутнасці святара праводзяць свецкія вернікі – удзельнікі руху «Нэакатэхуменальны шлях». Па выніку гэтых сустрэч, якія праходзяць на працягу некалькіх месяцаў, удзельнікам прапануецца арганізаваць суполку.
Нэакатэхуменат – гэта рух у Каталіцкай царкве, які заснавалі іспанцы Кіка Аргуэльё і Кармэн Эрнандэс у 1964 годзе ў адказ на секулярызацыю грамадства і заклік Другога Ватыканскага сабора аб новай евангелізацыі. Ідэя руху – абнаўленне свайго хросту праз розныя этапы і жыццё па вобразу першых хрысціянскіх суполак.
Пры гэтым рух мае свае асаблівасці – як у літургіі, так і ў душпастырскім суправаджэнні.
У Беларусі першыя нэакатэхуменальныя суполкі былі створаны ў Гомелі. Таксама прадстаўнікі руху, у тым ліку святары, ёсць у Светлагорску, Рэчыцы, Маладзечне. У Мінску «Неакатэхуменальны шлях» можа з'явіцца ўпершыню.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Асаблівы выпадак: вайсковы аркестр суправадзіў каталіцкую працэсію ў Віцебску
-
Надзея на цуд? Фігуру Фацімскай Божай Маці падарылі Пуціну – і гэта не проста сувенір
-
Надзея, маўчанне, малітва. Што цяпер са святарамі, якія хутка могуць пакінуць Беларусь
-
Выпускнікі прыйшлі ў касцёлы, каб падзякаваць Богу і папрасіць дабраславення