Logo
Print this page

Пахаванне пройдзе ў Беларусі: настаяцель кляштара ў Маскве адышоў у вечнасць

Яго называлі «скрыпачом Бога», менавіта ён выходзіў з Ружанцам у руках да пікетуючых маскоўскі сабор НОДаўцаў.

У ноч на 4 лістапада адышоў у вечнасць 54-гадовы настаяцель кляштара святога Францішка Асізскага ў Маскве айцец Пётр Карнялюк. Гэта беларускі святар, манах-францішканін, які шмат гадоў служыў у Расіі.

Раніцай 1 лістапада ён адчуў сябе кепска, і яго шпіталізавалі ў рэанімацыю з падазрэннем на менінгіт, стан быў крытычны. У бліжэйшыя дні адбудзецца развітальная Імша ў катэдральным саборы ў Маскве, пахаванне пройдзе ў Беларусі, паведамілі францішкане.

Напярэдадні ў катэдральным касцёле ў Маскве падчас Эўхарыстычнай працэсіі маліліся аб дары аздараўлення айца Пятра. Таксама ў парафіі праводзілі кругласутачную малітву ў гэтай інтэнцыі: «Арганізавалі няспынную малітву за яго, нават начныя гадзіны разабралі хутка». Акрамя таго, арцыбіскуп Павел Пеццы заклікаў да малітвы за айца Пятра.

Святара любілі і паважалі ў Маскве. Ён быў вядомы сваімі музычнымі талентамі, за што яго называлі «скрыпачом Бога», — ён скончыў музычную вучэльню ў Брэсце, універсітэт культуры ў Мінску, а затым — каталіцкую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Для беларускай супольнасці ў Маскве айцец Пётр адпраўляў святыя Імшы па-беларуску.

Дарэчы, менавіта айцец Пётр выходзіў з Ружанцам у руках да пікетуючых маскоўскі катэдральны сабор НОДаўцаў.

Media

Last modified onПанядзелак, 04 Лістапад 2024 12:41
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.