Вядомы беларускі святар у Маскве, «скрыпач Бога», трапіў у рэанімацыю
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ён у цяжкім стане на ШВЛ. У гэты ж дзень у Беларусі памёр іншы каталіцкі святар.
Каталіцкія вернікі ў Расіі паведамілі, што 1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх святых, святар-манах Пётр Карнялюк трапіў у лякарню. Ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане, ляжыць пад апаратам штучнай вентыляцыі лёгкіх, ёсць пагроза жыццю.
Айцец Пётр – францішканін, родам з Беларусі, ужо шмат гадоў служыць у Маскве, дзе яго любяць і паважаюць. Святар вядомы сваімі музычнымі талентамі, за што яго называюць «скрыпачом Бога». Для беларускай супольнасці ў Маскве айцец Пётр перыядычна адпраўляе святыя Імшы па-беларуску.
Паводле інфармацыі вернікаў, раніцай 1 лістапада айцец Пётр раптам адчуў сябе кепска. Як паведамілі раніцай 2 лістапада францішкане ў Расіі, святар знаходзіцца ў інфекцыйнай лякарні ў Маскве – па апошняй інфармацыі, у яго менінгіт. Вернікаў просяць аб малітве.
Айцец Пётр скончыў музычнае вучылішча ў Брэсце, універсітэт культуры ў Мінску, а затым – каталіцкую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу.
Таксама 1 лістапада стала вядома пра смерць іншага каталіцкага святара – у гэты дзень адышоў у вечнасць 50-гадовы пробашч парафіі ў Астраўцы ксёндз Андрэй Горбач.
Media
Related items
-
Сітуацыя была сур'ёзная. Арцыбіскуп Кандрусевіч – ужо 10 дзён у шпіталі
-
Асаблівы выпадак: каталіцкі санктуарый у прыватным парадку наведаў старшыня райвыканкаму
-
Ратуючы дзіця, загінула верніца ў Уфе. Яна была ў пілігрымцы ў Беларусі
-
У «беларускім» касцёле ў Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс: «Яна шукала паяднання з Госпадам»
-
Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?