BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Каляндар каталіцкіх святаў у 2025 годзе – Вялікдзень у адзін дзень з праваслаўнымі і 4 выходных на Каляды

Уваскрасенне Хрыстова праваслаўныя адзначаць у адзін дзень з католікамі, на Раство ў Беларусі будзе чатыры выходных дні – якія асаблівасці чакаюць у 2025 годзе.

У сувязі з пачаткам новага літургічнага года публікуем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Рыма-каталіцкай царкве ў 2025 годзе. Папяльцовая серада, пачатак Вялікага посту, будзе 5 сакавіка. Гэта значыць, што папулярнае ў грамадстве свецкае свята 8 сакавіка вернікі не будуць адзначаць гуляннем і застоллем. Уваскрасенне Хрыстова католікі адсвяткуюць 20 красавіка. У той жа самы дзень дзякуючы супадзенню календароў Вялікдзень будуць адзначаць і праваслаўныя.

Божае Нараджэнне, 25 снежня, прыпадае на чацвер, а працоўны дзень з пятніцы, 26 снежня, у Беларусі перанесены на 20 снежня. Паколькі 25 снежня з'яўляецца выходным днём у Беларусі, у выніку на Каляды будзе чатыры выхадных дні – з чацвярга па нядзелю.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Тлустым шрыфтам вылучаныя ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але так як і ў кожную нядзелю, удзел у святой Імшы і ўстрыманне ад неабавязковай працы ў гэтыя дні неабходныя.

Святой Багародзіцы Марыі - 1 студзеня

Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) - 6 студзеня

Хрост Пана - 12 студзеня

Ахвяраванне Пана - 2 лютага

Папяльцовая серада (пачатак Вялікага посту) - 5 сакавіка

Святога Юзафа - 19 сакавіка

Звеставанне Пана - 25 сакавіка

Пальмовая (Вербная) Нядзеля - 13 красавіка

Вялікдзень - 20 красавіка

Унебаўшэсце Пана - 29 траўня

Спасланне Святога Духа (Пяцідзесятніца) - 8 чэрвеня

Найсвяцейшай Тройцы - 15 чэрвеня

Цела і Крыві Хрыста - 19 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла - 29 чэрвеня

Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай - 2 ліпеня (прыпадае на сераду - верагодна, урачыстасці ў Будславе пройдуць 4-5 ліпеня)

Перамянення Пана - 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі - 15 жніўня

Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 верасня

Узвышэння Святога Крыжа - 14 верасня

Дзень усіх святых - 1 лістапада

Успамін усіх памерлых вернікаў - 2 лістапада

Хрыста Валадара Сусвету - 23 лістапада

Пачатак Адвэнту - 30 лістапада

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі - 8 снежня

Божае Нараджэнне - 25 снежня

Святой Сям'і - 28 снежня

Last modified onСерада, 11 Снежань 2024 16:04
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць