Дзе глядзець відэа-онлайн на Раство-2024 – падборка трансляцый з касцёлаў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Першыя святыя Імшы пройдуць у ноч на 25 снежня. У выпадку хваробы і адсутнасці магчымасці прыйсці ў храм вернікаў запрашаюць далучацца праз інтэрнэт.
Католікі адзначаюць Божае Нараджэнне 25 снежня, а першыя святочныя святыя Імшы «Пастэркі» праходзяць у касцёлах ужо ўвечары 24 снежня. Нагадаем, наведванне службаў на Раство з'яўляецца абавязковым для вернікаў, аднак тых, хто не мае такой магчымасці або перажывае хваробу, многія парафіі запрашаюць да ўдзелу ў свяце праз інтэрнэт.
Ніжэй прыводзім спіс YouTube-каналаў парафій, якія рэгулярна вядуць прамы эфір з касцёлаў у Беларусі – Імшы адпраўляюцца на беларускай і польскай мовах. Таксама ў спісе – службы на ўкраінскай мове з Кіева і на рускай і замежных мовах з Масквы.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Для пераходу на канал націсніце на спасылку, каб выбраць стрым са святой Імшы ўвечары 24 або на працягу дня 25 снежня. Некаторыя каналы ўжо апублікавалі запланаваныя трансляцыі.
На беларускай і польскай мовах:
Катэдральны касцёл у Мінску >>>
Катэдральны касцёл у Гродне >>>
Нацыянальны санктуарый у Будславе >>>
Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Заслаўі >>>
Фарны касцёл у Лідзе >>>
Касцёл Святога Яна Евангеліста ў Мінску >>>
Касцёл Святога Піо ў Маладзечне >>>
Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне >>>
На ўкраінскай мове: Сабор святога Аляксандра і касцёл святога Мікалая ў Кіеве >>>
На рускай мове: Сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве >>>
Media
Related items
-
50 – 100 кіламетраў кожную нядзелю: у Беларусі – востры недахоп каталіцкіх святароў
-
Сітуацыя: католікаў абавязалі адрамантаваць касцёл, якім не карыстаюцца, каб аддаць яго дзяржаве
-
Рэкордная колькасць чалавек далучылася да Каталіцкай царквы ў Маскве
-
Як прайшло ў цэнтры Мінска масавае шэсце католікаў – адметнасці
-
Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні