Калі супольнасць стала маленькай: парафія з багатай гісторыяй просіць дапамогі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Супольнасць вымушана збіраць ахвяраванні на рамонт праз раённую газету.
Праблемы маленькіх каталіцкіх парафій ілюструе прыклад супольнасці ў горадзе Узда. Касцёл патрабуе рамонту, але сабраць на яго грошы супольнасць не ў стане. Таму звярнулася па дапамогу да жыхароў усяго раёна.
Новы храм тут пабудавалі 20 гадоў таму – калі парафія налічвала звыш 100 вернікаў. Цяпер касцёл наведвае да 30 чалавек. Гэта парафія з багатай гісторыяй – яна заснавана ў 1684 годзе. А ў 1846 годзе тут быў ахрышчаны бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч.
Касцёл закрылі савецкія ўлады і ператварылі яго ў Дом культуры. Спробы вярнуць святыню ў 1990-х гадах не прынеслі поспеху, таму адроджаная парафія вырашыла пабудаваць новы касцёл, які цяпер суседнічае з гістарычным і патрабуе рамонту.
Супольнасць вымушана збіраць ахвяраванні праз раённую газету. Чаму, і што плануецца зрабіць – тлумачыць святар:
«Сіламі толькі тых, хто рэгулярна наведвае храм, гэтыя працы выканаць складана. Мы звяртаемся па дапамогу да ўсіх добрых людзей. Мы будзем маліцца за здароўе кожнага (прадпрыемства, установа, індывідуальны прадпрымальнік, проста жыхар горада або раёна), хто ўнясе пасільны ўклад у добрую справу. Разам з людзьмі добрай волі калісьці ўзводзіўся будынак, спадзяюся, што і цяпер мы знойдзем паразуменне».
У касцёле неабходна абтынкаваць сцены, пафарбаваць іх, адрамантаваць столь. Як аказаць дапамогу – гаворыцца на старонцы парафіі.
Нагадаем, раней у Касцёле праходзіла акцыя па збору ахвяраванняў для маленькіх парафій на Магілёўшчыне.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Галоўны храм Каталіцкай царквы стаў месцам «прадуктыўнай сустрэчы» Трампа і Зяленскага
-
Упершыню Пасха без «усяночнай» была ў гомельскім касцёле. Ці ёсць у гэтым праблема?
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2025 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Ля Чырвонага касцёла ў Мінску быў здзейснены акт вандалізму
-
Вынік – пазітыўны. Будаўніцтва новага санктуарыя ў Беларусі адобрана