Нават сельсавет і пажарны пост – святар з маленькага мястэчка наведаў з «калядой» 9 дзяржаўных устаноў
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
«Цешуся, што вы імкнецеся на сваіх месцах працы жыць з Богам», – адзначыў святар.
Пробашч каталіцкай парафіі Святога Юрыя ў Варнянах Астравецкага раёну ксёндз Віктар Захарэўскі падвёў вынікі калядных душпастырскіх візітаў. Святар падзякаваў парафіянам за «нязломнае духоўнае жыццё, сумесныя малітвы, шчырыя размовы, падтрымку» і адзначыў, што наведваў з «калядой» не толькі дамы вернікаў, але і дзяржаўныя ўстановы.
Святара запрасілі для супольнай малітвы і благаслаўлення памяшкання Варнянскі сельскі савет, школа-сад, сацыяльна-педагагічны цэнтр, Варонскі ФАП, амбулаторыя, аптэка, пост аддзела па надзвычайных сітуацыях у Варнянах, дзіцячая школа мастацтваў, бібліятэка-клуб, а таксама 5 прыватных крамаў.
Святар падзякаваў усім за запрашэнні:
«Вельмі цешуся, што вы імкнецеся на сваіх месцах працы жыць з Богам і дзеля Яго праслаўлення. Ваша падтрымка і супрацоўніцтва дазволілі ажыццявіць душпастырскія візіты на належным узроўні».
Мы знайшлі падзяку і ў адрас самога ксяндза Віктара – ад сацыяльна-педагагічнага цэнтра, выхаванцам якога ён падарыў салодкія падарункі і абразкі. Ва ўстанове адзначылі, што дзеці з прытулку ўжо не раз наведвалі касцёл.
Варняны знаходзяцца ля мяжы з Літвой – гэта гістарычная Віленшчына, таму тут такі вялікі працэнт католікаў, што нетыпова ў цэлым для Беларусі.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Зарок маўчання? Мінуў месяц, як былі вызваленыя беларускія святары
-
У Мінску закрылася папулярная хрысціянская крама – але ўсе ўзрадаваліся
-
Названыя прычыны пажару ў касцёле ў Сапоцкіне, біскуп выступіў са зваротам
-
«Ён прасіў нікому не пісаць». Пасля змены пробашча ў Смаргоні вернікі выступілі з заявай
-
Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах: дапамагаюць мясцовыя прадпрыемствы