Знойдзены самы папулярны ў сацсетках беларускі святар. Што ён посціць?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Ксёндз выкладае лірычныя відэа з вершамі па-беларуску і краявідамі родных мясцін.
Прагледзеўшы старонкі каталіцкіх святароў Беларусі у сацсетках, высветлілі, што найбольш праглядаў і рэакцый мае вікарый парафіі ў Мёрах ксёндз Алег Зямчонак. Ягоныя відэа ў VK, Facebook і Instagram стабільна набіраюць звыш тысячы праглядаў.
Сакрэт папулярнасці допісаў святара ў тым, што ён выкладае лірычныя відэа, на якіх чытае свае вершы на беларускай мове і дадае кадры з глыбінкі – сваіх родных мясцін.
«Парыж, дарагі мой Парыж! Ты жыцця паказаў мне дарогу. Гэта месца, дзе ўзяў я свой крыж і пайшоў служыць людзям і Богу», – піша святар пра вёску ў Пастаўскім раёне, дзе ён нарадзіўся (відэа глядзіце ніжэй).
Відэа ксяндза Алега найбольш кранаюць жанчын – яны, у асноўным, каментуюць ягоныя допісы.
Тым часам у YouTube выходзіць у лідары ксёндз Уладзіслаў Завальнюк – відэа на ягоным канале сталі набіраць да 10 тысяч праглядаў.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Media
Related items
-
У Беларусі пробашча касцёла забралі ў войска. Але не надоўга
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна
-
«Імшы не будзе». Старадаўні касцёл у Ружанах застаўся без святара
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Першы пазітыўны прыклад: кусташ санктуарыя ў Браславе змог застацца служыць у Беларусі