За Беларусь, «братнюю Літву, Польшчу і Украіну» маліліся ў Вільні беларускія католікі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У катэдральным саборы літоўскай сталіцы адбылася Імша на беларускай мове з нагоды адпусту святога Казіміра.
Святая Імша для беларусаў і вернікаў беларускага паходжання адбылася ўвечары 7 сакавіка ў катэдральным касцёле Вільні. З нагоды адпусту святога Казіміра супольнасць беларускіх католікаў у Вільні малілася пры рэліквіях гэтага святога.
Падчас урачыстай Імшы на беларускай мове ў віленскай катэдры маліліся «за Беларусь і нашу братнюю Літву, Польшчу ды Украіну – гэтымі народамі апякуецца святы Каралевіч», адзначылі ў супольнасці.
Сапраўды, святы Казімір з'яўляецца заступнікам Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, у складзе якога былі сучасныя землі Літвы, Беларусі і Украіны – пазней гэтыя дзяржавы аб'ядналіся ў федэрацыю Рэч Паспалітая.
На ілюстрацыі паказана, якую тэрыторыю на сучаснай мапе займала Рэч Паспалітая ў сваім максімальным памеры.
Media
Related items
-
Папа Рымскі з лякарні патэлефанаваў Пуціну – каб выратаваць людзей у невялікім горадзе
-
Цуды – кожны дзень. У Будславе распавядаюць, як і каму дапамагла Божая Маці
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
Каталіцкія парафіі Беларусі наведае прадстаўнік супольнасці Тэзэ
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя