BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

«Здарылася найгоршае». Парафіяне Чырвонага касцёла трывожацца, што не хутка вернуцца ў святыню

Завершаны вываз маёмасці з касцёла і названы меркаваны тэрмін яго «рэстаўрацыі».

Навіна, радаснае агучванне якой пробашчам парафіі святога Сымона і святой Алены сустракалі апладысментамі, цяпер выклікае ў вернікаў смутак і трывогу. Некаторыя з іх падзяліліся сваімі думкамі пасля таго, як усю маёмасць парафіі вывезлі са святыні.

Асабліва балюча парафіянам стала, калі пробашч ксёндз Франц Рудзь назваў падчас Імшы меркаваны тэрмін «рэстаўрацыі» храма – паўтара-два гады. Нагадаем, дакладныя планы ўладаў па працах у касцёле невядомыя, але калі яны маштабныя, то сапраўды на гэта патрэбны час – сродкі могуць закласці ў інвестыцыйную праграму Мінска на наступны год, і толькі тады будзе магчымы пачатак асноўных прац.

Маёмасць, вывезеную з касцёла, складзіравалі ў старым храме ў адной з вёсак у Мінскім раёне. Бібліятэку і частку рэчаў – у Хрысціянскім сацыяльным цэнтры.

Як праходзіў вываз маёмасці і чаму гэта падзея стала балючай і трывожнай для вернікаў – прыводзім ніжэй некаторыя сведчанні.

«Лавы і канфесіяналы, вырабленыя нямецкімі майстрамі, везліся ў свой час з Германіі, а зараз у разабраным стане, бо інакш не вынесеш, штосьці дзесьці паламалася. Арганы, інструменты, статуі, іконы, копія Турынскай плашчаніцы – гэта ж святыні, іх вываз – як кепскі знак... Вельмі балюча і трывожна. Невядома, што будзе з касцёлам, на колькі зацягнецца "рэстаўрацыя"».

«Распілавалі балгарскай сейф, узламвалі скарбонкі, хоць яны былі пустыя».

«Асабліва баліць сэрца за ксяндза Уладзіслава, які жыцце і ўсяго сабе прысвяціў гэтаму касцёлу, і за тых старэйшых, хто прыкладаў столькі сіл і намаганняў, змагаўся калісьці за гэты касцёл, адраджаў яго, жыў ім, а цяпер усведамляе напрыканцы жыцця, што ўжо больш туды не вернецца».

«Здзек і знявага нашай Святынi. Здарылася найгоршае».

«Апошняя надзея, што хаця б вернуць неўзабаве касцел, рухнула. Вось так раптам, выносіць усё да апошняга, і так употаек, ніякай дакладнай інфармацыі. Па іншых месцах распіхваць, нібы барахло якое».

Нагадаем, Чырвоны касцёл у Мінску зачынены па распараджэнні ўладаў ужо больш за 2,5 гады пад падставай неабходнасці правядзення там рамонту. Парафіяне не раз заяўлялі, што храм не патрабуе вялікага рамонту і што яны гатовы выканаць яго сваімі сіламі.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onПятніца, 28 Сакавік 2025 12:27
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць