Справу ксяндза Акалатовіча зноў разгледзелі ў судзе. Ці змянілі прысуд?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
64-гадовага хворага святара адправяць у калонію ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, канфіскаваны іконы, патрабуюць выплату завоблачнай сумы.
У Вярхоўным судзе Беларусі 1 красавіка разгледзелі скаргу на рашэнне Мінскага абласнога суда па справе каталіцкага святара Генрыха Акалатовіча. Пробашч парафіі ў Валожыне быў быў асуджаны па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве» на 11 гадоў зняволення, але не прызнаў сябе ў чымсьці вінаватым і абскардзіў прысуд.
Вернікі даведаліся пра вынік разгляду справы – Вярхоўны суд адмовіў у задавальненні скаргі ксяндза Акалатовіча і пакінуў без зменаў рашэнне абласнога суда.
Акрамя вялікага тэрміну святару быў прысуджаны буйны штраф, таксама патрабуюць выплаты яшчэ некалькіх сум, у цэлым гэта эквівалентна прыкладна 1 млн еўра. Але вернікам дакладна невядомы прысуд, таму яны не разумеюць, на якой падставе ўзнікла такая завоблачная сума.
Па звестках, якія дайшлі да вернікаў, большая частка гэтай сумы не выплачана. Часткова яе пакрылі за кошт канфіскаваных пры вобшуку грошаў святара і парафіі. Таксама вернікам вядома, што КДБ забраў не толькі грошы, але і іконы, некаторыя з якіх, у тым ліку адна старадаўняя, не належылі ксяндзу Генрыху, а толькі захоўваліся ў яго.
«Зберажэнні, якія яму належылі, ён збіраў сабе на старасць. Бо вядома, што ў святароў няма працоўнага стажу, таму яны могуць разлічваць толькі на самую мінімальную пенсію, за якую пражыць немагчыма. А цяпер гэтыя грошы забралі і яшчэ патрабуюць завоблачную суму. Спадзяюцца, што Ватыкан выплаціць? Няўжо гэта на самой справе гандаль за грошы?», – задаюцца пытаннем вернікі.
Такім чынам, рашэнне суда ўступае ў сілу і ў хуткім часе святара павінны накіраваць у калонію ўзмоцненага рэжыму.
Нагадаем, 64-гадовы ксёндз, які мае цяжкія хваробы, правёў за кратамі ўжо амаль паўтара гады. Ён моліцца аб тым, каб годна прайшоў гэты шлях пакутнікаў XXI стагоддзя, застаўся верным Богу, Маці Божай, Каталіцкай Царкве і Святому Пасаду. Чалавек, якога кідаюць у турму ні за што – гэта пакутнік, лічыць святар. Ён просіць для сябе ў Бога моцнай веры, шчырай малітвы і спадзяецца на малітву за яго ўсіх неабыякавых.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
«Успомніцца і тым, хто маўчыць». Біскупы пракаментавалі жорсткую атаку на Кіеў
-
«Мой пробашч, і твой, і ваш». Духавенства наведала парафію, дзе быў арыштаваны святар
-
Праз цэнтр Мінска прайшло масавае шэсце католікаў: топ-10 фота і відэа
-
Святар з «адзінага ў Беларусі касцёла з такой назвай» адказвае на практычныя пытанні
-
Зніклі крыжы на могілках у Гудагаі. Што гэта можа быць?