З нацыянальным каларытам асвяцілі ўпершыню за два гады новы касцёл у Мінску
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Храм Божага Цела пачалі актыўна будаваць у 2018 годзе.
Тры біскупы, дзясяткі святароў і сотні вернікаў сабраліся на ўрачыстасці асвячэння новага каталіцкага храма ў Мінску.
Касцёл Божага Цела на вуліцы Герасіменкі на ўскрайку сталіцы, дзе служаць айцы кармэліты босыя, пачалі актыўна будаваць у 2018 годзе. А ў 2024 годзе ў касцёле ўжо адпраўлялі святыя Імшы, але аздабленне храма яшчэ працягвалася.
Падчас свята абрус для алтара выносілі жанчыны ў народных строях, некаторыя вернікі былі ўбраныя ў нацыянальныя вышыванкі [фота і відэа апублікавалі Кацярына Рассоха, Віктар Ведзень, Ірэна Рубінава, Петр Фраштэнга]
Апошні раз асвячэнне новага касцёла ў Мінску адбывалася два гады таму. Гэта касцёл святога Францішка Асізскага на вуліцы Авіяцыйнай у Новай Баравой.
Аздабленне гэтага храма таксама яшчэ не завершана да канца, а парафія працягвае збіраць ахвяраванні на выплату доўгу, які застаўся пасля завяршэння будаўніцтва. У красавіку паведамлялася, што гэта доўг складае амаль 40 тыс. еўра.
Media
Related items
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны штучным інтэлектам
-
Стаў вядомы кошт удзелу для католікаў Беларусі ў Сусветных днях моладзі ў Сеуле
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы
-
Спрэчных канцэртаў у касцёле ў Брэсце больш не будзе? Так вырашылі ўлады, але не касцёльныя
-
Чырвоны касцёл у Мінску не адкрыюць своечасова. Стаў вядомы новы тэрмін