Рэкордная колькасць хлопцаў залічана сёлета ў каталіцкую семінарыю ў Беларусі
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Жаданне стаць святарамі выказалі яшчэ болей хлопцаў, чым летась.
У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне – адзіным у Беларусі вну, якое рыхтуе каталіцкіх святароў – 12 жніўня адбыўся ўступны іспыт. Пра яго вынікі афіцыйна пакуль не паведамляецца, аднак па апублікаваным здымку можна зрабіць выснову, што ў семінарыю прынятыя 11 новых студэнтаў.
Гэта – чарговы рэкорд апошніх гадоў. Нагадаем, летась у семінарыю былі залічаны 10 абітурыентаў – той год стаў прарыўным. А годам раней жаданне стаць святарамі выказалі ўсяго чатыры хлопцы.
Цяпер, па інфармацыі Івейскага дэканату, які апублікаваў здымак біскупа Гродзенскага з новымі семінарыстамі, сярод залічаных студэнтаў – адзін малады вернік з парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.
Семінарыя выклала фота з іспыту, а біскупы распавялі пра яшчэ трох новых студэнтаў – яны з усходняй часткі Беларусі, што асабліва каштоўна. Упершыню за многія гады кандыдаты на святарства з'явіліся ў Гомелі – адтуль прыехалі паступаць у семінарыю два хлопцы, паведаміў біскуп Андрэй Зноска.
Яшчэ адзін новы семінарыст – з Бабруйску, распавёў біскуп Аляксандр Яшэўскі. Іерарх папрасіў усіх аб малітве за кандыдатаў на святарства, каб яны пратрымаліся да канца ў сваім пакліканні служыць Богу і людзям.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Дзе глядзець трансляцыю на Вялікдзень-2026 – падборка відэа-онлайн з касцёлаў
-
Цудоўная гісторыя ў Вербную нядзелю: дзядулі ў Гродне дапамаглі праз «сілу Threads»
-
Ва ўмовах вострага недахопу святароў прызначаны пробашчы парафій, дзе служылі польскія ксяндзы
-
Новы факт ціску на католікаў у РФ: з храма ва Уладзіміры патрабуюць прыбраць абраз заступніка парафіі
-
«На ўсе аргументы – адмова». У Мінску вернікам не дазволілі памаліцца ля Чырвонага касцёла ў памятную дату