Logo
Print this page

Стаў вядомы загадкавы «Асаблівы госць» Юбілею моладзі ў Брэсце

Гэта знакавая фігура для беларускіх католікаў.

Юбілейная сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі РКЦ запланаваная на 26 кастрычніка. Яна прысвечана 100-годдзю дыяцэзіі і Юбілейнаму году ў Каталіцкім касцёле. Сустрэча пройдзе ў храме Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце.

У праграме, якая ўключае святую Імшу, катэхезу, прэзентацыі, канцэрт, пачастункі, згадваецца загадкавы «Асаблівы госць сустрэчы». Як мы заўважылі, інтрыгу раскрыў паблік душпастырства моладзі Пінскай дыяцэзіі і апублікаваў у сторыс, якія ўжо зніклі, інфармацыю пра тое, што гэтым спецыяльным госцем стане кардынал Клаўдыё Гуджэроці. Гэта знакавая фігура для беларускіх католікаў.

Сапраўды, Папа Рымскі Леў XIV прызначыў кардынала Гуджэроці, прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў, сваім спецыяльным пасланнікам на галоўную ўрачыстасць, прысвечаную 100-годдзю Пінскай дыяцэзіі, якое адбудзецца 25 кастрычніка ў Пінску. Плануецца, што на наступны дзень кардынал прыедзе ў Брэст на сустрэчу моладзі, для ўдзелу ў якой неабходна прайсці рэгістрацыю.

Кардынал Гуджэроці раней служыў у Беларусі як Апостальскі нунцый і запомніўся беларускім католікам многімі пазітыўнымі момантамі. У апошнія гады ён прыязджаў у Беларусь як пасланнік Пантыфіка на ўрачыстасці ў Будславе, а таксама для перамоваў з уладамі. Таму яго чарговы візіт у Беларусь дае надзею на магчымы зрух у вырашэнні надзённых праблемных пытанняў у адносінах Касцёла і беларускай дзяржавы.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 23 Верасень 2025 15:54
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.