BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Памерла Таццяна Тарасевіч, кіраўнік руху Пралайф Беларусь

Яе жыццёвым крэда было адстойванне традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, абарона жыцця ненароджаных дзяцей.

У ноч з 1 на 2 чэрвеня адышла ў вечнасць Таццяна Сцяпанаўна Тарасевіч - кіраўнік руху "Пралайф Беларусь", галоўны рэдактар інфармацыйна-аналітычнага партала pro-life.by, аўтар цэлага шэрагу публікацый на тэму антрапалогіі, дэмаграфічнай палітыкі, біяэтыкі, і інш., выкладчык кафедры Літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. Таццяне было 44 гады.

Яе жыццёвым крэда было адстойванне традыцыйных хрысціянскіх каштоўнасцяў, абарона жыцця ненароджаных дзяцей.

«Адна з асноўных праблем нашага грамадства - гэта праблема крызісу сям'і. Адсюль вынікае той самы дэмаграфічны крызіс. Здаровыя сілы грамадства павінны аб'яднацца для таго, каб нагадаць астатнім, што такое традыцыйная сям'я, як яна ствараецца, што яна грунтуецца не на здрадзе і задавальненні, не на асабістым камфорце, а на працы, на служэнні і самаахвяры. Ва ўмовах шматлікіх пагроз сучаснага грамадства мы назіраем рост абортаў, рост пражывання па-за шлюбам, сацыяльнае сіроцтва, так званыя аднаполыя саюзы. Таму адраджэнне традыцыйнай сям'і з'яўляецца галоўнай задачай. І нам пашанцавала, таму што ў нас у Беларусі яшчэ жывая традыцыя і жывое разуменне хрысціянскай сям'і», - гаварыла Таццяна.

Пралайф Беларусь

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць