Logo
Print this page

Не толькі жанчына. У віцебскім касцёле з галоўнай фрэскі зніклі яшчэ двое персанажаў

Гэты элемент меў некалькі сімвалаў.

Аказалася, што на алтарнай фрэсцы ў касцёле святога Антонія ў Віцебску замалявалі не толькі фігуру жанчыны ў сукенцы. Як мы распавядалі, з галоўнай фрэскі знік вобраз чалавека, які навяртаецца да Уваскрослага Хрыста.

У гэтым вельмі канцэптуальна аформленым храме кожны вобраз мае сэнс, і ў іншай частцы фрэскі былі намаляваны двое жаўнераў, якія спяць. Яны сімвалізавалі рымскіх ахоўнікаў ля Труны Хрыста, якія праспалі Яго Уваскрасенне.

Аднак жаўнеры былі апранутыя ў больш сучаснае вайсковае адзенне. Гэты элемент фрэскі меў такі сэнс: Святло пераможа цемру не дзякуючы мілітарнай сіле, але насуперак ёй, калі жаўнеры паснуць.

Гэтыя фігуры таксама зніклі. Як цяпер выглядае галоўная фрэска з замаляванымі вобразамі, відаць на здымку. Ніжэй – фота ў першапачатковым выглядзе.

Фрэску адцэнзуравалі ў той час, калі ў ідэалогіі беларускай дзяржавы ўзмацніўся культ мілітарызму – пасля 2020 года. Наколькі вядома вернікам, распараджэнне замаляваць фігуры без узгаднення з аўтарам фрэскі паступіла ад біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Аднак невядома, ці па ягонай ініцыятыве гэта адбылося. Мастацкае рашэнне інтэр'еру касцела, асвечанага ў 2017 годзе, раней узгаднялася з біскупам.

Магчыма, цяпер у жаўнерах, якія спяць, хтосьці ўбачыў нейкую дыскрэдытацыю войска, ці меў асцярогі, што негатыўнае ўражанне магло б у кагосьці скласціся.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onАўторак, 16 Снежань 2025 12:04
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.