Самы паважаны каталіцкі іерарх адзначыў 80-годдзе. За што яму падзякавалі беларусы?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
У свой юбілей арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч адправіў святую Імшу ў Мінску.
Арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч 3 студзеня адзначыў 80-годдзе і адправіў святую Імшу ў архікатэдральным касцёле ў Мінску ў прысутнасці біскупаў, святароў і свецкіх вернікаў.
На пачатку Імшы заслужаны іерарх падзякаваў Богу за ўсе гады свайго служэння, за тое, што дажыў да гэтага юбілею, хоць з дзяцінства меў слабае здароўе, папрасіў аб малітве, каб і надалей ён мог выконваць свае біскупскія абавязкі, хоць ужо і не з'яўляецца кіраўніком архідыяцэзіі. Нагадаем, пяць гадоў таму арцыбіскуп Кандрусевіч пакінуў пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага.
Юбілей самага паважанага беларускага каталіцкага іерарха сучаснасці прыцягнуў увагу карыстальнікаў сацсетак. Многія выказаліся аб тым, за што менавіта хочуць падзякаваць арцыбіскупу Кандрусевічу.
З прапановай выказаць падзяку юбіляру звярнуўся да падпісчыкаў каталіцкі актывіст Арцём Ткачук. З таго, што яны напісалі, мы выбралі 10 разнастайных падзякаў:
– За тое, што ў розныя часы ўмеў быць з людзьмі, з вернікамі.
– За беларускую мову ў Касцёле, за энергію, дабрыню і святло.
– За ясную пазіцыю ў 2020 годзе.
– За адданасць Богу і Радзіме, за чалавечнасць і міласэрнасць.
– За смеласць казаць праўду.
– За годнае развітанне з Кастусём Каліноўскім.
– За тое, што слухаў і чуў меркаванні розных вернікаў – як духавенства, гэтак і свецкіх, незалежна ад тытулаў і ўзросту.
– На фоне некаторых іншых – увогуле за ўсё. За Трыдэнцкую Імшу ў Магілёве.
– За тое, што ён верны Хрысту не на словах, а і ў жыцці, у служэнні.
– За сэрца, з якім служыць Хрысту і Касцёлу.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Царква не можа маўчаць пры несправядлівасці ў грамадстве, але... Нюансы патлумачыў святар
-
«Боль для ўсіх нас». Яшчэ адзін святар вымушана пакідае Беларусь – пасля 32 гадоў служэння
-
Што адбываецца ў Брэсце? Там – чэргі ў касцёл, але не на Імшу
-
Арцыбіскуп Кандрусевіч – зноў на службе пасля месяца лячэння
-
У Беларусі – яшчэ адно пакліканне, пра якое вы маглі не ведаць