«Гучыць іншапланетна». Малады ксёндз беларусізаваў парафію ў Гродзенскай вобласці
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Вернік заўважыў, што нездарма ў сцяну гэтага касцёла ўмураваны партрэт Францішка Багушэвіча.
Праз месяц пасля таго, як у каталіцкай парафіі ў Жупранах новым пробашчам стаў ксёндз Артур Ляшнеўскі, можна казаць пра першыя плёны яго дзейнасці. Нагадаем, вернікі Смаргоні, дзе да гэтага служыў святар, звярталіся з адкрытым лістом і выказвалі сваю заклапочанасць тым, што маладога энергічнага ксяндза адправілі служыць з горада ў вёску, дзе амаль няма дзяцей і моладзі.
Аказалася, гэта не так – на здымках з Жупранаў можна заўважыць і дзяцей, і моладзь. Пры новым пробашчы з'явіўся паблік парафіі ў Instagram, дзякуючы якому можна сачыць за дзейнасцю святара: ён выкладае відэа з Імшаў, пазнавальныя і вясёлыя ролікі.
Яшчэ адно новаўвядзенне стала нечаканасцю для парафіянаў. Пра яго распавёў у Threads адзін з вернікаў.
«Ксёндз вядзе службы на беларускай мове. Не ўпэўнены, ці быў за 150 гадоў гісторыі гэтай святыні беларускамоўны пробашч. На маёй памяці дык дакладна не», – напісаў карыстальнік сацсеткі.
Ён дадаў:
«На тэлевізары паказваюць сцэнар Імшы па-беларуску. Для мясцовых вернікаў гэта нязвыкла, польская Імша ад зубоў адскоквае, а беларуская гучыць незвычайна іншапланетна ў гэтым асяроддзі. Але мне спадабалася. Ксёндз шчыры, адкрыты, усміхаецца».

Аўтар заўважыў, што ў сцяну гэтага касцёла ўмураваны партрэт Францішка Багушэвіча, які «загадваў нам не пакідаць мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі – цудоўна, што ён зараз будзе яе чуць рэгулярна».
Media
Related items
-
Пытанні каталіцкаму святару задала аўдыторыя Threads. Адно аказалася моўным
-
Немцы з'ехалі, беларусы памерлі, святароў выслалі. Што стала з католікамі Валгадонска, дзе знеслі храм
-
Упершыню ў Беларусі зарэгістравалі арганізацыю капуцынаў. Чаму гэта важна і дзякуючы каму гэта адбылося?
-
Пратэсціравалі хрысціянскі штучны інтэлект Acutis AI – добры «сябар», але можа памыляцца
-
Каталіцкую капліцу, якую ў Расіі разабралі і адправілі на фронт, уратавалі праваслаўныя