Як у новым касцёле Гродна стваралі галоўную ікону з тысяч каменьчыкаў, паказаў майстар
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Яна выканана ў тэхніцы мазаікі мастакамі, якія раней стваралі абразы для праваслаўных храмаў.
У гродзенскім мікрараёне Альшанка 24 траўня пройдзе асвячэнне новазбудаванага касцёла Святога Духа. Цяпер там завяршаюцца аздабленчыя работы і нядаўна ў храме з'явілася алтарная ікона – Святога Духа ў выглядзе голуба [глядзіце фота ніжэй]
Яна выканана ў тэхніцы мазаікі і створана з тысяч маленькіх каменчыкаў. Працэс паказалі самі майстры – як вынікае з іх старонкі, яны праваслаўныя вернікі і раней стваралі абразы з мазаікі для праваслаўных храмаў.
«Даўно было жаданне папрацаваць з натуральным каменем і вось такая магчымасць з'явілася», – напісаў мастак.
Гэта парафія была заснавана ў 2012 годзе, а благаслаўленне зямлі і крыжа на месцы будаўніцтва касцёла здзейсніў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у 2015 годзе – будаўніцтва храма вялося каля 10 гадоў.
Праект святыні распрацаваў гродзенскі архітэктар Аляксандр Штэн. Касцёл пабудаваны з чырвонай цэглы ў класічным стылі, у форме крыжа, звонку ўпрыгожаны рэльефнымі выявамі, каля касцёла знаходзіцца аднапавярховы парафіяльны дом.
Media
Related items
-
Каб знайсці грошы на рамонт касцёла ў Рэчыцы, на аўкцыён выставілі карціну
-
Чаму канцэрты ў касцёле ў Брэсце – з'ява больш небяспечная, чым гэта можа здавацца
-
Чырвоны касцёл: набліжаецца завяршэнне рэканструкцыі
-
Канцэрты ў касцёле Брэста не адмянілі. Біскупы прамаўчалі, арганізатары патлумачылі сваю пазіцыю
-
Святар з Віцебску напісаў аповесць – яна даступная анлайн і бясплатна