Logo
Print this page

Вядомы святар з Мінска пераведзены ў мястэчка на перыферыі. Па якой прычыне?

Да нядаўняга часу пробашчам тут быў святар з польскім грамадзянствам.

Вядомы католікам Мінска і папулярны ў сацсетках каталіцкі святар, манах кармэліт Сяргей Трысцень пераведзены на новае месца служэння. Ён быў настаяцелем манаскай супольнасці ў Мінску і служыў у касцёле Божага Цела на вуліцы Герасіменкі.

Цяпер ён прызначаны пробашчам парафіі ў Нарачы. У гэтым мястэчку айцец Сяргей служыць ужо каля трох тыдняў, і зараз стала зразумела, што гэта не часова – у нядзелю, 26 ліпеня адбудзецца ўступленне на пасаду новага пробашча ў Нарачы, гаворыцца ў аб'явах парафіі.

Да нядаўняга часу пробашчам тут быў айцец Павел Ляліта, але ніякіх узгадак пра яго няма з таго моманту, калі ён быў прызначаны настаяцелем супольнасці кармэлітаў у Нарачы.

З гэтага можна зрабіць выснову, што святар працягвае заставацца ў Нарачы, але, наколькі вядома вернікам, не можа служыць публічна – з-за таго, што дзяржаўныя ўлады не працягнулі яму дазвол на далейшую рэлігійную дзейнасць. Тое, што ён пакінуў пасаду пробашча, азначае, што перагляду рашэння аб непрацягу дазволу не адбылося.

Ён – адзін з пяці святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якія маюць польскае грамадзянства і ўжо шмат гадоў служаць у Беларусі, і далейшую рэлігійную дзейнасць якіх нядаўна не ўзгадніў Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Нагадаем, двое з гэтых святароў ужо пакінулі Беларусь, а астатнія – паводле звестак вернікаў – маюць намер атрымаць грамадзянства Беларусі. Калі гэта адбудзецца, яны зноў змогуць служыць публічна – дазвол уладаў у гэтым выпадку не патрабуецца.

А пакуль, каб замяніць айца Паўла на пасадзе пробашча, у Нарач давялося перавесці з Мінска айца Сяргея.

Вікарыят кармэлітаў у Беларусі складаецца з чатырох супольнасцяў: у Мядзелі, Гудагаі, Нарачы і Мінску. У іх служаць 13 святароў, а яшчэ адзін брат праходзіць манаскую фармацыю.

Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >

Last modified onСерада, 22 Ліпень 2026 15:16
FaLang translation system by Faboba
Template Design © Joomla Templates | GavickPro. All rights reserved.