BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

Малітва аб міры Папы, прэзідэнтаў Ізраіля і Палестыны - ВІДЭА-трансляцыя

Малітва аб міры з удзелам папы Францішка, ізраільскага і палестынскага лідэраў Шымона Перэса і Махмуда Абаса, а таксама Патрыярха Канстантынопальскага Барталамея І, пройдзе вечарам 8 чэрвеня 2014 г. на тэрыторыі Ватыканскіх садоў.

Пра гэта паведаміў падчас брыфінгу з журналістамі кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Першым для ўдзелу ў малітоўнай сустрэчы ў Рым прыбудзе Патрыярх Барталамей І. Ён паселіцца ў Доме св. Марты, а 7 чэрвеня 2014 г. узначаліць літургію у адным з праваслаўных храмаў Рыма.

8 чэрвеня 2014 г. каля 18.00 у Ватыкан прыбудуць Шымон Перэс і Махмуд Абас. З кожным з іх Папа правядзе прыватную сустрэчу, пасля чаго ўсе разам адправяцца на аўтобусе на тэрыторыю Ватыканскіх садоў. На трохкутнай плошчы недалёка ад Папскай акадэміі навук і Ватыканскіх музеяў будзе падрыхтавана месца для малітвы, распавёў кс. Ламбардзі. Яе галоўныя ўдзельнікі размесцяца ў частцы плошчы, скіраванай у бок базыліцы св. Пятра.

Малітва пачнецца з выканання музычнага твору і кароткага ўступнага слова адносна сэнсу падзеі. Затым прадстаўнікі юдаізма, хрысціянства і іслама па чарзе будуць чытаць тэксты з падзякай Богу за дар стварэння, просьбай аб прабачэнні і заклікам да міру. Юдэйскі тэкст будзе прачытаны на іўрыце, хрысціянскі – па англійску, італьянску і арабску, мусульманскі – таксама па арабску. Паміж кожнай з малітваў музыканты будуць выконваць творы, характэрныя для кожнай з трох рэлігій.

Затым, пасля кароткага каментара, возьмуць слова Святы Айцец, Шымон Перэс і Махмуд Абас. Кожны з іх папросіць Бога аб міры асабіста. На заканчэнне сустрэчы прысутныя абмяняюцца знакам супакою і пасадзяць аліўнае дрэва. Пасля супольнага фатаграфавання палестынскі і ізраільскі лідэры пакінуць Ватыкан, а Папа і Патрыярх Канстантынопальскі вернуцца ў Дом св. Марты.

Ватыканскае радыё

Media

Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць