BEL
†Бог любіць цябе такім, які ты ёсць! †Хрыстос дабравольна пайшоў на крыж за твае правіны †Смерць пераможана! † Найбольш просты шлях да святасці - не асуджай! †Ісус шукае і чакае цябе! †Хрыстос уваскрос! †Д'ябал не можа зрабіць пекла прывабным, таму ён робіць прывабнай дарогу туды

У Гродне асвяцілі «Паклонны Крыж» на месцы ўзарванай Фары Вітаўта

Фара Вітаўта была ўзарвана 29 лістапада 1961 года. Гэта была самая вялікая каталіцкая святыня Гродна.

7 чэрвеня ў скверы на Савецкай плошчы ў Гродне адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне памятнaгa знакa «Паклонны Крыж», на месцы знакамітай святыні Фары Вітаўтa, якая была ўзарвана 29 лістапада 1961 года. Гэта ўрачыстасць была прымеркаванa да Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які цяпер праходзіць у Гродна. Памятны знак асвяцiлі і звярнуліся да прысутных са словам біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій (Беларуская Праваслаўная Царква).

У скверы, дзе стаяла святыня, сабраліся шматлікія гарадзенцы. Многія з тых, хто прыйшоў сюды, людзі старэйшага пакалення былі яго парафіянамі, яны памятаюць знешні воблік і ноч разбурэння святыні. Таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі ўладаў і госці Х Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур.

У сваёй прамове біскуп Аляксандр Кашкевіч сказаў, што «вельмі спадзяемся, што праз сённяшняе асвячэнне помніка-знака, гэта месца для ўсіх нас будзе не толькі месцам успаміну, але і напаміну пра ўшанаванне кожнага храма. Напаміну пра ўзаемную пашану вернікаў розных веравызнанняў і розных рэлігій». Сквер на плошчы Савецкай мае багатую гісторыю. Тут на скрыжаванні дарог узвышалася святыня, якая ў розныя часы называлася па-рознаму: фара Вітаўта, Сафійскі сабор, Гарнізонны касцёл. Нязменным застаецца тое, што на працягу стагоддзяў гэтая святыня была галоўнай на Нёмане і сёлета магла б адзначыць 625-годдзе.

Памятны знак створаны для таго, каб нагадваць тым, хто будзе праходзіць і праязджаць побач, пра жаданне жыць па законах дабра, любові да бліжняга, пра неабходнасць маральнага ачышчэння. «Паклонны Крыж» стане сімвалам ўзаемаразумення і даверу, агульных інтарэсаў і каштоўнасцяў. Пасля асвячэння загучалі званы каталіцкіх і праваслаўных святыняў у цэнтры горада.

Памятны знак, ці як яго называюць «Поклонны крыж» уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю ў выглядзе паўзруйнаванай аркі з памятным надпісам. Аўтарамі працы з'яўляюцца гарадзенцы – скульптар Сяргей Більдзюк і архітэктар Аляксандр Захарчук.

Фара Вітаўта была ўзарвана 29 лістапада 1961 года. Гэта была самая вялікая каталіцкая святыня Гродна. Яна была пабудавана па загадзе князя Вітаўта ў 1389 годзе спачатку з дрэва. Пры Стэфане Баторыі, у ХVI стагоддзі, святыня стала каменнай. За свою гісторыю касцёл не раз гарэў. Пасля пажара 1889 года святыню ўзнавілі як праваслаўны Свята-Сафійскі сабор. У 1918 годзе яго зноў вярнулі католікам, і святыня дзейнічала як гарнізонны касцёл. Перад знішчэннем будынак выкарыстоўваўся як склад.

Catholic.by

Last modified onНядзеля, 08 Чэрвень 2014 12:37
Дадаць каментарый

Ахоўны код
Абнавіць