Занядбаны сучасны храм заўважылі на Міншчыне. Чаму так?
- Written by KATOLIK.LIFE
- Published in Царква
- Add new comment
Парафія фактычна ліквідаваная, а на паперы – не.
У сацсетцы з'явіўся свежы здымак капліцы, на якім мы пазналі каталіцкі храм святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Лукавец Вілейскага раёна. На фота бачна, што будынак і тэрыторыя навокал знаходзяцца ў занядбаным стане. Раней іншыя турысты звярталі ўвагу на тое, што гэты храм заўсёды зачынены і выглядае закінутым. Чаму так – адказаў не знаходзілі.
Высветлілі, што парафію ў гэтай вёсцы зарэгістравалі ў 1999 годзе, яна збіралася ў часовым будынку – былым дзіцячым садку, які перарабілі пад капліцу. Але цяпер парафія знікла са спісу Вілейскага дэканату.
У той жа час у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычная асоба «Рымска-каталіцкая парафія Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Лукавец Вілейскага раёна» дагэтуль пазначаная як не ліквідаваная, а дзеючая.
Гэта можа паказваць на тое, што з баланса юрасобы не зняты будынак капліцы, таму рэлігійную арганізацыю не ліквідуюць. Але фактычна парафія, на жаль, перастала існаваць. Раней мы распавядалі пра падобную сітуацыю ў Чэрыкаве на Магілёўшчыне.
Наш канал в Telegram – только интересное и важное. Подписаться >
Related items
-
Упершыню ў Беларусі плануюць аднавіць разбураны старадаўні храм
-
Стала вядома, калі можа скончыцца будоўля ля касцёла на Залатой Горцы ў Мінску
-
Стала вядомая дата верагоднага закрыцця яшчэ аднаго касцёла ў Мінску
-
Упершыню ў Беларусі (ці ў свеце?) асвяцілі абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту
-
У Чырвоным касцёле ў Мінску адновяць страчаныя роспісы